Пратэсты ў Лівіі (2020)
Пратэсты ў Лівіі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||||
Дэцэнтралізаваныя пратэстоўцы Прыхільнікі джамахірыі |
Урад нацыянальнай згоды:
|
Пратэсты 2020 года ў Лівіі — вулічныя пратэсты ў Лівіі. Пачаліся з нагоды дрэннага ўзроўня жылічна-камунальных паслуг на апошнім этапе грамадзянскай вайны. Акцыі прайшлі як на тэрыторыі, кантраляванай Урадам нацыянальнай згоды (Трыпалі, Місурата, Эз-Завія[1]), так і Палаты прадстаўнікоў (Бенгазі[2] і Сабха[3]).
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]23 і 24 жніўня 2020 года[4] ў Трыпалі, Місураце і Эз-Завіі прайшлі пратэсты з нагоды адключэння электраэнергіі і вады, недахопу паліва і газу, дрэннай бяспекі і пандэміі COVID-19[1].
Мясцовыя апалчэнні адкрылі агонь па дэманстрантах, паранеўшы некалькіх[5]. Міністэрства ўнутраных спраў УНЗ заявіла, што грамадзяне маюць права на мірны пратэст. У той жа час міністэрства ўзбудзіла крымінальную справу па факце расстрэлаў. Сілы абароны Трыпалі заявілі аб сваёй падтрымцы правы жыхароў на правядзенне вулічных пратэстаў[1]. Місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па падтрымцы ў Лівіі (МААНПЛ) таксама заклікала правесці расследаванне[5]. Міністр унутраных спраў Фатхі Башага раскрытыкаваў баевікоў, заявіўшы, што баявыя патроны выкарыстоўваліся «без разбору», а таксама што баевікі выкрадалі дэманстрантаў і «сеялі паніку сярод насельніцтва, пагражаючы бяспецы і грамадскаму парадку»[6].
Прэм’ер-міністр УНЗ Фаіз Сарадж адказаў на пратэсты доўгай прамовай[4], адхіленнем ад пасады міністра Башагі[6] і перастаноўкамі ў Кабінеце міністраў. Салах Эдзін Аль-Намруш стаў міністрам абароны, а Махамад Алі аль-Хадад узначаліў армію[7].
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]11 верасня ў Бенгазі прайшлі пратэсты з нагоды «ўмоў жыцця і адключэння электраэнергіі», падчас чаго адбылося спальванне шын і блакаванне дарог[2]. Пратэсты працягваліся 12 і 13 верасня і хутка распаўсюдзіліся на гарады Байда, Сабха і Марджы. Пратэстоўцы ў Бенгазі падпалілі будынак, які выкарыстоўвалася ўладамі, звязанымі з Лівійскай нацыянальнай арміяй у якасці штаб-кватэры. 13 верасня ўрад на чале з Абдалой аль-Тані заявіў пра сваю адстаўку[8].
Адначасова ў Трыпалі перад будынкам Прэзідэнцкага савета прайшлі дэманстрацыі двухсот пратэстоўцаў супраць дрэнных умоў жыцця і заклікаў да выбараў і палітычных рэформаў. Выступоўцы на акцыі пратэсту пярэчылі супраць прызначэння Махамеда Баю кіраўніком медыя-арганізацыі, якая падтрымлівалася Сараджам, сцвярджаючы, што ён падтрымлівае фельдмаршала ЛНА Халіфа Хафтара[9].
16 верасня прэм’ер-міністр УНЗ Сарадж заявіў, што сыдзе ў адстаўку да канца кастрычніка 2020 года[10][11].
21 верасня ў Бенгазі працягнуліся пратэсты жыхароў, якія заклікалі да дэмакратыі і процідзеяння карупцыі[12], а 24 верасня ў Суг-Джуме, Трыпалі і Злітэне — супраць адключэння электраэнергіі[13]. Пратэстоўцы ў Бенгазі былі атакаваны прыхільнікамі Хафтара, і адзін з арганізатараў прапаў без вестак[12]. 24 верасня пратэсты суправаджаліся блакаваннем дарог і спальваннем шын[13].
23 верасня жыхары Гар’яна запатрабавалі правядзення муніцыпальных выбараў[14].
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]16 кастрычніка ў Сабхе прайшлі пратэсты супраць фельдмаршала Хафтара і дрэнных умоў жыцця[3].
19—30 кастрычніка, паводле звестак мясцовых лівійскіх СМІ, беспарадкі адбыліся ў Бенгазі і Сірце. Там прайшла забастоўках супраць адключэння электраэнергіі. Пратэсты сустрэлі слёзатачывым газам і пластыкавымі кулямі.
31 кастрычніка Сарадж адмяніў сваё рашэнне сысці ў адстаўку[15].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Zaptia, Sami (2020-09-24). "Shooting at Tripoli demonstrations: MoI identifies shooters, will investigate and reveal results". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-09-11.
- ↑ а б "Anger in Libya's Benghazi over power cuts, living conditions". Al Jazeera English. 2020-09-11. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-11.
- ↑ а б Assad, Abdulkader (2020-10-17). "Protesters in Sabha blame Haftar for bad living conditions in south Libya". The Libya Observer. Архівавана з арыгінала 2020-10-18. Праверана 2020-10-18.
- ↑ а б Zaptia, Sami (2020-08-25). "Serraj big speech post demonstrations: wont resign, would leave office through LPA reform, to reform Ministries and use emergency powers, thanked saviour Turkey". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-09-11.
- ↑ а б UNSMIL statement on protests in Tripoli on 23 August 2020 . United Nations Support Mission in Libya (24 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2020. Праверана 11 верасня 2020.
- ↑ а б "Libya interior minister suspended after gunmen fire on protesters". Al Jazeera English. 2020-08-29. Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-09-11.
- ↑ "Libya: GNA's al-Sarraj appoints new defence minister, army chief". Al Jazeera English. 2020-08-29. Архівавана з арыгінала 2020-08-30. Праверана 2020-09-11.
- ↑ "Libya's eastern-based government resigns amid protests". Al Jazeera English. 2020-09-14. Архівавана з арыгінала 2020-09-14. Праверана 2020-09-14.
- ↑ "Protesters set government building on fire in eastern Libya". Al Jazeera English. 2020-09-13. Архівавана з арыгінала 2020-09-13. Праверана 2020-09-13.
- ↑ "Libya's Tripoli-based PM Al-Sarraj to stand down". Arab News(англ.). 16 September 2020. Праверана 17 September 2020.
- ↑ Welle (www.dw.com), Deutsche. "Libya's UN-backed PM al-Sarraj says he plans to quit | DW | 16.09.2020". DW.COM. Праверана 17 September 2020.
- ↑ а б Zaptia, Sami (2020-09-24). "Pro democracy, anti-corruption Benghazi demonstrations disrupted by LNA spoilers, one organizer reported missing". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 2020-09-25. Праверана 2020-09-26.
- ↑ а б Zaptia, Sami (2020-09-24). "More road closures with burning tyres in protest at continued acute power cuts". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 2020-09-26. Праверана 2020-09-26.
- ↑ al-Harathy, Safa (2020-09-24). "Protests in Gharyan calling for municipal elections". Libya Observer. Архівавана з арыгінала 2020-09-25. Праверана 2020-09-26. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 1 сакавіка 2021.
- ↑ Libyan PM al-Serraj takes back resignation .