Прыморскія Альпы
Прыморскія Альпы (фр.: Alpes Maritimes, італ.: Alpi Marittime) — паўднёвая частка Заходніх Альпаў у Італіі і Францыі.
Працягнуліся ў выглядзе выпуклай на поўдзень дугі. Даўжыня каля 150 км, вышыня да 3297 м (гара Арджэнтэра). На захадзе — вузкія кароткія хрыбты са скалістымі вяршынямі, на ўсходзе абрысы хрыбтоў больш згладжаныя. Складзены пераважна вапнякамі і крышталічнымі пародамі (на захадзе) і флішам (на ўсходзе).
Паўднёвыя адгор'і стромка апускаюцца да Лігурыйскага мора, уздоўж якога працягваецца вузкая паласа маляўнічага ўзбярэжжа — Рыўера. У ніжніх частках схілаў у раслінным покрыве характэрны міжземнаморскія хмызнякі, рэдкастойныя дубовыя і хваёвыя лясы, вышэй — мяшаныя і хвойныя лясы, субальпійскія лугі. Нацыянальны парк Меркантур (Францыя).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прыморскія Альпы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Большая советская энциклопедия
- Большая российская энциклопедия Архівавана 30 кастрычніка 2020.