Пышма (рака)
Выгляд
Пышма | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 603 км |
Басейн | 19 700 км² |
Расход вады | 39 м³/с (Багандзінскі) |
Вадацёк | |
Выток | Возера Ключы |
• Вышыня | 249 м |
• Каардынаты | 56°57′09″ пн. ш. 60°34′37″ у. д.HGЯO |
Вусце | Тура |
• Вышыня | 44 м |
• Каардынаты | 57°07′03″ пн. ш. 66°20′11″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,33 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тура → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Свярдлоўская вобласць, Цюменская вобласць |
Код у ДВР | 14010502012111200007602 |
Басейн Туры | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пышма́ (руск.: Пышма́)[1] — рака ў Заходняй Сібіры, правы прыток ракі Туры. Мансі назвалі рэчку Пышма, што значыць ціхая[2].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выток ракі — возера Ключы, на поўдні горада Верхняя Пышма, на ўсходнім схіле Уральскіх гор (Сярэдні Урал). Працякае па Свярдлоўскай і Цюменскай абласцям. Даўжыня ракі 603 км, плошча басейна 19,7 тыс. км², сярэдні расход вады 39 м³/с. Паводка доўжыцца з красавіка па май. Замярзае ў лістападзе, пачынаецца крыгалом у красавіку. На рацэ ёсць 3 вадасховішчы (у тым ліку Белаярскае вадасховішча, на беразе якога размешчана Белаярская АЭС). Каля ракі гарады Камышлоў, Таліца, Сухі Лог.
Шматгадовы сярэднямесячны расход вады ракі Пышма (м³/с)
па даных гідраметрычнай станцыі ў п. Багандзінскі
(даныя за 1936—1990)[3]
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Тэлекампанія АТБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2009. Праверана 28 жніўня 2012.
- ↑ State Hydrological Institute. Pyshma at Bogandinskoe (англ.). Hydro-Station (files) list of Russia. UNESCO. Праверана 1 сакавіка 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)