Пётр Скуратовіч
Выгляд
Пётр Скуратовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1940[1] |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Польшча |
Званне | генерал і брыгадны генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Скурато́віч[2] (1 жніўня 1891 — красавік 1940[2]) — польскі ваенны дзеяч, генерал брыгады Войска Польскага (1939).
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Філіпкавічы[2] Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1909 годзе скончыў Полацкі кадэцкі корпус[2]. У 1909—1911 гадах вучыўся ў Елісаветградскім кавалерыйскім вучылішчы. З 1917 года служыў у 1-м кавалерыйскім палку генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага, з 1918 года ў Войску Польскім. Камандаваў шэрагам польскіх кавалерыйскіх злучэнняў, Цэнтрам навучання кавалерыстаў у горадзе Грудзёндз. У 1939 годзе быў інтэрніраваны ў СССР і ў красавіку[2] 1940 года загінуў у лагеры для ваеннапалонных.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыбоўскі Ю. В. Скуратовіч Пётр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Харкаве
- Выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Выпускнікі ваенных вучылішчаў Расійскай імперыі
- Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Кавалерысты
- Рэпрэсаваныя военачальнікі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны