Пётр Уладзіміравіч Южык
Пётр Уладзіміравіч Южык | |
---|---|
Нараджэнне |
13 ліпеня 1946 (78 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Пётр Уладзіміравіч Южык (нар. 13 ліпеня 1946, в. Зарудзічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (гісторык), Мінскую вышэйшую партыйную школу па спецыяльнасці «Вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя».
Працоўную дзейнасць пачаў токарам на Маладзечанскім гарпрамкамбінаце. Быў настаўнікам працы і фізкультуры ў сярэдніх школах Смаргонскага раёна. Працаваў карэспандэнтам смаргонскай раённай газеты «Светлы шлях», загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Смаргонскага райкама КПБ, намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама, галоўным спецыялістам Арганізацыйнага аддзела Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, саветнікам-кансультантам аддзела арганізацыйнага забеспячэння Сакратарыята Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Займаў пасады галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «Ветэран працы», юбілейным медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкафашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання