Рабер Герэн
Рабер Герэн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Robert Guérin | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Даніэл Вулфал | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 чэрвеня 1876 |
||||||
Смерць | 19 сакавіка 1952 (75 гадоў) | ||||||
Прафесія | журналіст |
Рабер Герэн (фр.: Robert Guérin; 28 чэрвеня 1876 — 19 сакавіка 1952) — першы прэзідэнт ФІФА, займаў гэту пасаду з 1904 па 1906 год. Ураджэнец Францыі. Быў трэнерам нацыянальнай зборнай Францыі з 1904 па 1906 год.
Па асноўнай дзейнасці, з’яўляўся журналістам, працаваў у французскім выданні «Ле Ман», гэтак жа быў сакратаром футбольнага аддзялення Саюза французскіх таварыстваў атлетычных відаў спорту (УСФСА). Менавіта там ён пачаў заклікаць да стварэння адзінай футбольнай арганізацыі, падмацоўваючы іх публікацыямі ў газеце.
1 мая 1904 года Бельгія і Францыя арганізавалі першае міжнароднае спаборніцтва, Герэн скарыстаўся гэтым выпадкам, каб сустрэцца з прадстаўнікамі футбольных арганізацый і пагаварыць аб аб’яднанні. Склікаўшы ўстаноўчы сход 21 мая 1904 года была створана арганізацыя ФІФА, а на першым пасяджэнні гэтай структуры 23 мая Герэна абралі прэзідэнтам. Еўрапейскія саюзы падтрымалі ідэю і сталі далучацца да ФІФА, праз год Герэн быў пераабраны ў якасці прэзідэнта паўторна.
Аднак ФІФА не ўдавалася арганізаваць міжнародны турнір і французскі футбольны саюз не меў унутры адзінства. Рабер пачааў аддаляцца ад спраў ФІФА, перакладаючы ўсё большую частку на віцэ-прэзідэнта Віктара Шнайдэра. Ён нават не прысутнічаў на сходзе арганізацыі 1906 года ў сталіцы Швейцарыі Берне, калі на яго месца быў абраны Даніэл Бурлей Вулфал