Раберта Раселіні
Раберта Раселіні | |
---|---|
італ.: Roberto Rossellini | |
Дата нараджэння | 8 мая 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1977[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Angiolo Rossellini[d][5] |
Маці | Elettra Bellan[d][5] |
Жонка | Інгрыд Бергман, Assia Noris[d], Marcella De Marchis[d] і Q131553584? |
Дзеці | Ізабела Раселіні[d], Isotta Ingrid Rossellini[d], Renzo Rossellini[d] і Gil Rossellini[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, кінапрадзюсар, драматург, сцэнарыст, аўтагоншчык, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0744023 |
robertorossellini.it (італ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раберта Раселіні (Roberto Rossellini; 8 мая 1906, Рым — 3 чэрвеня 1977) — італьянскі кінарэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе.
У першых фільмах «Белы карабель» (1941, пад кіраўніцтвам Ф. Дэ Рабертыса), «Пілот вяртаецца» і «Чалавек з крыжам» (абодва 1942) імкнуўся наблізіць мастацкі кінематограф да дакументальнага. Фільм «Рым — адкрыты горад» (1945, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, 1946) стаў маніфестам неарэалізму ў кіно. Значным быў і трагічны па гучанні антыфашысцкі фільм «Пайза» (1946, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі). Тэма маральнай дэградацыі, звязанай з грамадскім спадам канца 1940-х г., адлюстравана ў карцінах «Германія, год нулявы», «Машына забівае дрэнных» (абедзве 1948), «Дзе свабода?» (1953). Зняў шэраг фільмаў на рэлігійную тэматыку: «Францыск, менестрэль Божы», «Стромбалі, зямля Божая» (абодва 1950), «Еўропа, 51» (1952). Пасля творчага крызісу вярнуўся да патрыятычнай і антыфашысцкай тэматыкі: «Генерал Дэла Раверэ» (1959, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі), «У Рыме была ноч», «Няхай жыве Італія!» (абодва 1960). У сярэдзіне 1960-х г. працаваў на тэлебачанні, дзе зняў шэраг фільмаў пра гістарычных дзеячаў («Сакрат», 1970; «Блез Паскаль», 1971; «Дэкарт», 1973, і інш.) і гістарычныя падзеі («Гісторыя амерыканскай рэвалюцыі», 1971; «Італія, год першы», 1975).
Зноскі
- ↑ а б Roberto Rossellini // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Roberto Rossellini // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Росселлини Роберто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118602934 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раселіні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).