Размовы з удзельнікам:Gleb Leo

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 16 093

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 11:08, 5 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Аўтадогляд[правіць зыходнік]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 17:10, 6 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю, вядома, я не супраць, на маю думку, гэта б спрасціла даглядчыкам працу, бо я раблю досыць шмат дробных правак.

Зроблена, плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 18:32, 8 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю, Gleb Leo!

Паглядзі, калі ласка, мо можна дадаць +1 для Hair Peace Salon на зорку: https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_выдатныя_артыкулы#Hair_Peace_Salon!? З моманту заўваг, рэцензій артыкул палепшаны, пашыраны, адпавядае зорнаму тарашкевіцай.

Удалага дню! pr12402, 14 сакавіка 2020

UPD. Дзякуй за ўвагу да артыкула Hair Peace Salon і вычытку! (◕‿◕✿) Паглядзі, калі ласка, мо апошнія змены ўсё ж такі заліші. Суфікс "-ір-" (https://www.sb.by/articles/my-planuem-ptushk-plan-ruyuts.html), пра сяброў (http://www.slounik.org/search?dict=&search=сябар&x=0&y=0 – сябар м. РВ сябра, ДМ сябру, сябрам; мн. сябры, РВ сяброў, сябрам, сябрамі, сябрах // Граматычны назоўніка 2013), родны склон ад музычнага гурта (http://www.slounik.org/search?dict=&search=гурт&x=0&y=0 – 1. гурт м. (група людзей, статак жывёл) НВ гурт, РД гурту, гуртам, гурце; (музычная група) НВ гурт, гурта, гурту, гуртам, гурце; мн. для абодвух НВ гурты, гуртоў, гуртом, гуртамі, гуртах // Граматычны назоўніка 2013; 12. гурт (група людзей; статак жывёл) гурту, -рце, мн. гурты, -оў; (музычная група) -рта, -рце, -ртоў // Слоўнік беларускай мовы). Сам сутыкаўся з блытанінаю па падобных пытаннях. Для таго ж артыкула тарашкевіцай усё як ты правільна адразу пра музыкаў панапісваў) -- pr12402, 19 сакавіка 2020

Наконт гэткага мамонту з канчаткамі ў слова "гурт" не ведаў, даволі дзіўнае правіла наогул. "Сябраў", гэтак я бачыў у розных тэкстах у значэнні "чалец", відаць, гэта проста распаўсюджаная памылка. А суфікс "-ір" тут ужо каму як, збольшага ж варыянты што з ім, што без яго лічацца слушнымі. Выбачаюся за дурныя праўкі, карацей

  • Згодзен, што тут з большага ўсё не зусім лагічна/слушна) ╰(*´︶`*)╯-- pr12402, 20 сакавіка 2020

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў[правіць зыходнік]

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:41, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Прызначэнне схавальнікаў гісторыі[правіць зыходнік]

Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:29, 3 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Дзякуй. Вышэй там яшчэ адзін запыт, схавальнікі мусіць быць мінімум два. --Максім Л. (размовы) 22:43, 6 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Даглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 20:45, 10 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Дзякуй за прапанову, даволі нечакана. Нічога супраць ня маю. Gleb Leo (размовы) 21:00, 10 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Зроблена, новых знаходак! --JerzyKundrat (размовы) 21:06, 10 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Васіль Шаўчэнка[правіць зыходнік]

Добрага дня. У артыкуле Васіль Шаўчэнка вы аднеслі ягоную прыналежнасць да БНР. Але ж у крыніцах нічога няма пра тое, што ён нейк выяўляў нацыянальную пазіцыю ці прыхільнасць да ўрада БНР. Lš-k. (размовы) 22:49, 15 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Звычайна пад «Вольнай Беларуссю» ў 1920-ыя мелася на ўвазе БНР. Зь іншага боку, сапраўды выйшла, мабыць, некарэктна. Але, працягваючы тэму 1920-х, верагодна, варта б стварыць і асобны артыкул для «палескай БНР» Балаховіча, якая ніякага дачынення да ўраду Ластоўскага ня мела. Па-добраму гэты артыкул, на маю думку, варта ў прынцыпе перапісваць на больш энцыклапедычны лад, як і некаторыя іншыя мае старыя. Gleb Leo (размовы) 23:17, 15 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Але ці змагаўся ён за Вольную Беларусь? Я проста не надта ведаю яго біяграфію, а ў крыніцах такое не пазначана. Агулам жа артыкул публіцыстычны, так. Што да Палескай БНР Балаховіча — так, артыкул у прынцыпе можа быць створаны, але на сёння пэўныя звесткі пра яе ёсць у артыкуле пра самога Балаховіча. Lš-k. (размовы) 23:27, 15 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Падобна, у артыкул такая фармулёўка трапіла, з-за заключных слоў публікацыі Ніны Стужынскай, якія былі так зразуметыя. Gleb Leo (размовы) 00:01, 16 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вікікрыніцы[правіць зыходнік]

Добры дзень. Бачу вашую плённую працу на Вікікрыніцах і ў Вікісховішчы па загрузцы старых кніг. У Электроннай бібліятэцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў агульным доступе трошкі ёсць унікальных старых кніг, але спампаваць адтуль складана. Аднак ёсць такая магчымасць. Калі вам штосьці трэба — дасылайце мне на старонку размоў із спасылкай, а я буду грузіць на Вікісховішча. Lš-k. (размовы) 22:43, 7 красавіка 2024 (+03)[адказаць]

Добры вечар! А як Вы спампоўваеце? Я спрабаваў, але нічога не выйшла, адзіна змог паглядзець на іх. А кнігі любыя будуць добрымі: усе па-свойму цікавыя і карысныя. Gleb Leo (размовы) 21:22, 8 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
Выцягваю з дапамогай праграмы карцінкамі, потым гэтыя карцінкі ёй жа аб’ядноўваю ў pdf-файл. Глядзіце, праграмка для Windows па спасылцы. Распакаваць у сістэмны дыск.
Як карыстацца:
  • Запусціць камандны радок Windows. Увесці там cd "C:\docs-to-pdf" (ці іншае месца размяшчэння праграмы)
  • пішам fetch-images "http://elib.nlb.by:9182/iiif/3/nlb%252F9%252F2%252F9%252F096_17400%252FPDF%252F096_17400.pdf" 1200 downloaded_images 1 спасылка на файл адпаведна мяняецца; 1200 — гэта памер шырыні карцінак файла, яны там усе розныя, можна мяняць; downloaded_images – назва папкі для загрузкі; 1 – з якой старонкі грузіць. Усё, чакаць поўнай загрузкі.
Потым лепім PDF. Пішам
  • images-to-pdf.exe downloaded_images output.pdf dolwnloaded_images — папка, з якой лепім файлы, output.pdf — назва канечнага файла.
Ці зможаце вызначыць спасылку pdf з электроннай бібліятэкі? Калі не — прапішу тлумачэнне. Lš-k. (размовы) 02:09, 9 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
Паспрабаваў на зборніку артыкулаў Леніна, аднак без поспеху. Да каманды fetch-images "http://elib.nlb.by:9182/iiif/3/nlb%252F9%252F2%252F9%252F096_17400%252FPDF%252F096_17400.pdf" 1200 downloaded_images 1 усё ішло, здаецца, добра. Па ўводзе гэтай каманды ніякай загрузкі не адбылося. Папку "downloaded_images" стварыў у папцы праграмкі. Акрамя спасылкі на спампоўванне, я нічога ў Вашым прыкладзе не змяняў. Ці праблема ў спасылцы? Gleb Leo (размовы) 23:03, 9 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
Дарэчы, можа, ведаеце, чаму новыя файлы зь Вікісховішча (адзін, два, тры і г. д.) не працуюць у Вікікрыніцах (індэксы, каб вычытваць, фактычна не ўтвараюцца)? Апошнія два загружаныя мною з адной крыніцы, першы апублікаваны іншым удзельнікам з іншай крыніцы. Я спачатку меркаваў, што праблема ў саміх сканах, якія я загрузіў, аднак аналагічнае адбываецца і з файлам з іншага месца. Gleb Leo (размовы) 23:30, 9 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
Вось з гэтым не дапамагу. Можа @Artsiom91 змог бы зірнуць? Lš-k. (размовы) 02:07, 10 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
У зборніка памер выяў меншы. Каля 700 шырыня. Я не ведаў, але відаць не працуе, калі задаць большы памер чым ёсць, можна толькі меншы. Але спасылка ў вас таксама не тая. fetch-images "http://elib.nlb.by:9182/iiif/3/nlb%2F1%2F4%2F1%2F8%2F8%2Fba13972%2FPDF%2Fba13972.pdf" 700 lienin 1
Вось так мусіць выглядаць запыт. Праграма сама стварае папкі, таму для кожнага файла можна называць як хочаш. Каб знайсці патрэбную спасылку для файла – трэба адкрыць дакумент на сайце бібліятэкі, а потым перайсці ў інструменты вэб-распрацоўшчыка ««Ctrl + Shift + I» – сетка - перачытаць (у залежнасці ад браўзэра можна быць па-рознаму крыху мабыць, але алгарытм прыкладна такі, вось скрыншот як я бачу спасылку). У гэтым жа радку можна выбраць самы вялікі jpg-файл, адкрыць яго і паглядзець памер выявы (потым у запыце ўводзіць замест 1000 патрэбную шырыню). Паспрабуйце яшчэ на якім – я думаю разберацеся з часам. Вось кніга пра Леніна, каб вам яе не выгружаць. Lš-k. (размовы) 02:07, 10 красавіка 2024 (+03)[адказаць]