Перайсці да зместу

Разумныя сеткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разумныя сеткі
Краіна
Месцазнаходжанне Мінск, Беларусь
Тып арганізацыі маладзёжная «фабрыка думкі»
Заснаванне
Дата заснавання 2012
кастрычнік 2012 г.
Член у каля 150 чалавек (2013)
vk.com/umnye_seti_news

«Разумныя сеткі» — беларуская праграма пошуку, адбору і навучання маладых аналітыкаў для органаў дзяржаўнага кіравання[1]. Слоган праекта — «Пра палітыку не для кухні і не для форума». Запушчана ў кастрычніку 2012 года. Падчас праграмы з’явілася сеткавая аналітычная суполка, якая аб’ядноўвае больш за 150 аналітыкаў, не старэйшых за 35 гадоў[2]. Арганізатарамі праекта выступілі Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, БДУ, МДЛУ.

Праект адкрыты для ўсіх жадаючых, тых, «хто гатовы займацца аналітыкай прафесійна і з практычнай аддачай для Беларусі і для сябе»[3], а таксама адпавядае наступным патрабаванням:

  • Грамадзянства Рэспублікі Беларусь
  • Узрост да 35 год
  • Вышэйшая адукацыя ці 4-5 курс ВНУ (і/альбо магістратура, аспірантура)

У 2013 годзе ўмовай далучэння да «Разумных сетак» з'яўляўся ўдзел у Першай рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых аналітыкаў «Парадак-2015».

Сярод іншых патрабаванняў[3]:

  • Аналітычныя здольнасці;
  • Палітычны кругагляд;
  • Імкненне ствараць аналітычны прадукт для практычнага выкарыстоўвання ў рабоце органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Вітаецца веданне замежных моў (перавага — англійскай і кітайскай).

Падчас трэнінгу для ўдзельнікаў праекту ў Мінску ў лютым 2013 г.
" Праект з'явіўся таму, што мы задаліся пошукам аналітыкаў для нашага цэнтра. Зразумела, што ў нас шмат вопытных кадраў, якія добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі. Але ж ёсць і пэўныя сучасныя выклікі, на якія трэба ўмець рэагаваць. Тэхналагічныя ў першую чаргу. Яны змяняюць грамадства. Грамадскае жыццё выходзіць у інтэрнэт. І нам патрэбны тыя аналітыкі, якія ўмеюць адэкватна працаваць менавіта ў сеткавым асяроддзі.
Аляксей Мацэвіла, каардынатар «Разумных сетак»[4]
"

Аднак, «Разумныя сеткі» перараслі фармат «школы кадравага рэзерву» для Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра[5] і зрабіліся дыскусійнай пляцоўкай для маладых аналітыкаў[4].

У кастрычніку 2012 г. стартаваў адборачны тур, у якім прынялі ўдзел больш за 200 чалавек. Сярод іх было 54 % студэнтаў-старшакурснікаў, 11 % магістрантаў і аспірантаў, амаль 40 % працуючай моладзі (у тым ліку — 6 кандыдатаў навук і 6 дзеючых супрацоўнікаў органаў дзяржкіравання). Конкурс склаў 8 чалавек на месца[6].

Першая група фіналістаў (25 чалавек) прайшла навучанне на семінары-трэнінгу ў Мінску ў канцы лістапада 2012 г. Удзельнікі трэнінгу вывучалі прыкладны палітычны аналіз.

У студзені-лютым 2013 гг. маладыя аналітыкі працавалі над індывідуальнымі праектамі. Асноўнай рабочай пляцоўкай стала спецыяльна створаная суполка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», дзе можна было загрузіць неабходныя матэрыялы, атрымаць тлумачэнні ад арганізатараў, пракансультавацца з калегамі.

«Мазгавы штурм»

Каманды аналітыкаў падрыхтавалі розныя праекты тэзісаў штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту. Па заявах арганізатараў[7], зварот прэзідэнта А. Лукашэнкі ў 2013 годзе на 75 % складаўся з тэзісаў удзельнікаў праграмы «Разумныя сеткі».

" Сфарміраваная «УКантакце» суполка ўжо робіцца чымсьці большым, чым проста механізм адбору – фактычна гэта ядро для паўнавартаснай сеткавай супольнасці маладых аналітыкаў, дзе ў рэжыме анлайн можна праводзіць мазгавыя штурмы, экспрэс-апытанні і абмяркоўваць новыя ідэі і праекты.
Аляксей Мацэвіла, каардынатар «Разумных сетак»[7]
"

Суполка стала «віртуальным дыскусійным клубам» пры абмеркаванні Канцэпцыі дзяржаўнай маладзёжнай кадравай палітыкі, прызначанай прыцягнуць таленавітую моладзь да працэсаў кіравання. Аўтары цікавых прапаноў сустрэліся 6 чэрвеня 2013 г. з членамі рабочай групы, якая рыхтуе адпаведны дакумент. Як паведамілі каардынатары «Разумных сетак», «удзельнікі праекта рашалі рэальную кіраўніцкую задачу ў рэжыме рэальнага часу і сур'ёзна ўплылі на дзяржаўных экспертаў, якім даручана рашэнне гэтай задачы»[8].

Грамадска-палітычны часопіс «Беларуская думка» штомесяц публікуе артыкулы ўдзельнікаў праекта «Разумныя сеткі» ў асобнай рубрыцы «Слова маладому грамадзяніну».

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч пазітыўна ацаніў праект і падкрэсліў яго важнасць для падтрымкі таленавітай моладзі:

" Будучыня нашай дзяржавы менавіта за развіццем інтэлектуальнага патэнцыяла нацыі. У Беларусі створаны спецыяльныя праграмы, накіраваныя на выяўленне інтэлектуальна і творча адораных дзяцей, садзейнічанне развіццю і рэалізацыі іх талентаў, штогод праводзяцца алімпіяды і конкурсы, фінансуюцца розныя праекты. Напрыклад, у праграме "Разумныя сеткі" удзельнічаюць больша за 100 маладых аналітыкаў.[9] "

Па дадзеных на кастрычнік 2013 г. трое ўдзельнікаў праекта былі працаўладкаваны ў дзяржаўных органах[10], у тым ліку — ва ўпраўленні замежных зносін Мінадукацыі[11].

Праект прадугледжвае правядзенне рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый у рамках цыкла «Парадак-2015» (руск. «Повестка-2015»). Маладыя аналітыкі прапануюць сваё бачанне прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гг. Канферэнцыя ўключае ў сябе некалькі тэматычных палёў: мадэрнізацыя эканомікі, інфарматызацыя і фармаванне інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Беларусі, знешняя палітыка і ўдзел Беларусі ў глабалізацыйных працэсах.

Агулам цыкл уключае пяць канферэнцый[7]:

  • Дата: 26-27 верасня 2013 г.
Месца правядзення: САК «Брыганціна» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ)
Мэта: выявіць і сфармуляваць выклікі, якія павінны быць улічаныя пры падрыхтоўке Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
  • Дата: вясна 2014 г.
Месца правядзення: Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ)
Мэта: верыфікацыя выклікаў з дапамогай замежных экспертаў, якія падкажуць, якія тэндэнцыі варта ўлічваць пры падрыхтоўцы Праграмы
  • Дата: восень 2014 г.
Месца правядзення: БДУ
Мэта: выпрацоўка шляхоў рашэння праблем
  • Дата: вясна 2015 г.
Месца правядзення: МДЛУ
Мэта: верыфікацыя шляхоў рашэння з удзелам замежных экспертаў
  • Дата: восень 2015 г.
Месца правядзення: БДУ
Мэта: абмеркаванне прапаноў удзельнікаў праекта для Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця з запрошанымі VIP-асобамі (кіраўнікамі Адміністрацыя прэзідэнта, Ураду)

Водгукі і крытыка

[правіць | правіць зыходнік]

У час дыскусіі ў перадачы «Амплітуда» на партале TUT.BY 13 чэрвеня 2013 г. удзельнік праекта «Цытадэль» Аляксандр Шпакоўскі ў цэлым падтрымаў праект, але выказаў насцярожанасць, што ён можа ператворыцца з інструмента «аналітычнага забеспячэння дзяржаўных рашэнняў у легітымацыю шляхам аналітыкі ўжо прынятых рашэнняў»[7]. Кіраўнік ГА «Ліберальны клуб» Яўген Прэйгерман сумняваецца, што голас маладых аналітыкаў будзе чутны пры распрацоўцы дзяржпраграм. На думку эксперта, эфектыўнасць праекта «Разумныя сеткі» будзе высокай толькі ў выпадку максімальнай адкрытасці абмеркавання:

"
Неабходна нармальная дыскусія ўнутры краіны, якая шляхам сутыкнення меркаванняў выдасць усё, што існуе, і пацвердзіць, хто кажа слушна, хто не.[7]
"

Палітычны аналітык Юрый Шаўцоў пасля сустрэчы з удзельнікамі праекта ахарактарызаваў праграму як «нармальны сацыяльны ліфт для часткі сацыяльна-актыўнай моладзі».[12]

На думку намесніка міністра адукацыі Беларусі Віктара Якжыка[11], «Разумныя сеткі» — удалы прыклад узаемадзеяння дзяржаўных органаў, аналітычнага цэнтра, устаноў вышэйшай адукацыі і моладзі, якая неабыякава ставіцца да будучыні краіны:

"
Мы шмат кажам у апошні час пра выкарыстанне рэсурсаў сеткі Інтэрнэт ў рабоце з моладдзю. Супольнасць "Разумныя сеткі", якая адкрыта ў адной з сацыяльных сетак, як раз і стала той інфармацыйнай, дыскусійнай, перамоўнай пляцоўкай, на якой можна пачуць адзін аднаго, абмяняцца меркаваннямі, прадставіць лепшы вопыт.
"

Зноскі

  1. Программа по поиску молодых аналитиков «Умные сети» стартовала в Беларуси
  2. Группа «Умные сети» в соцсети «Вконтакте»
  3. а б Информация для участников программы «Умные сети»
  4. а б Александров А. Умные сети
  5. http://iac.gov.by
  6. Мацевило А. А сети/здесь/умные
  7. а б в г д Молодые эксперты нужны государству. А зачем?
  8. Новости программы «Умные сети»: группа Umnye_Seti_News в социальной сети «ВКонтакте»
  9. Ю. Ванина, В интересах молодых
  10. А. Александров, Свежие головы
  11. а б Якжик: вовлечение молодежи в реализацию государственных инициатив — одна из задач проекта «Умные сети»
  12. Ю.Шаўцоў, "Выступаў на канферэнцыі «Разумных сетак»
  • Александров А. Умные сети // СБ: Беларусь сегодня. — 30.03.2013. — URL: [1]
  • Александров А. Свежие головы // СБ: Беларусь сегодня. — 27.09.2013. — URL: [2]
  • Ванина Ю. В интересах молодых (интервью с министром образования РБ С. А. Маскевичем) // Беларуская думка. — № 7, 2013. — URL: [3]
  • Мацевило А. А сети/здесь/умные // БелТА. — 20.11.2012. — URL: [4]
  • Мацевило А. Cети плюс // БелТА. — 25.03.2013. — URL: [5] Архівавана 21 верасня 2013.
  • Мацевило А. Краудсорсинг для нужд государства // Беларуская думка. — № 8, 2013. — URL:[6]
  • Мацевило А. Повестка-2015: как это было // БелТА. — 30.09.2013. — URL: [7] Архівавана 6 кастрычніка 2013.
  • Нестеров А. Молодых белорусских аналитиков готовят во власть, приняты пока трое // Интерфакс-Запад — 01.10.2013. — URL: [8] Архівавана 7 кастрычніка 2013.
  • В Беларуси прошел конкурс молодых аналитиков // ОНТ. — 09.02.2013. — URL: [9]
  • Александр Базанов: «Умные сети» позволяют молодежи самореализоваться // БелТА. — 26.09.2013. — URL:[10]
  • Якжик: вовлечение молодежи в реализацию государственных инициатив — одна из задач проекта «Умные сети» // БелТА. — 26.09.2013. — URL:[11]
  • Молодые эксперты нужны государству. А зачем? // TUT.BY. — 13.06.2013. — URL: [12] Архівавана 18 чэрвеня 2013.
  • Министерство образования и аналитический центр при Администрации Президента приступили к поиску молодых аналитиков // Агентство теленовостей. — 13.10.2012. — URL: [13] Архівавана 8 ліпеня 2013.
  • Первая республиканская конференция интеллектуального сообщества «Умные сети» // Агентство теленовостей. — 26.09.2013. — URL: [14] Архівавана 6 кастрычніка 2013.
  • Программа по поиску молодых аналитиков «Умные сети» стартовала в Беларуси // БелТА. — 01.10.2012. — URL: [15]