Перайсці да зместу

Раман Фёдаравіч Кобрынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Фёдаравіч Кобрынскі
Пячатка князя Рамана Фёдаравіча. 1387
Пячатка князя Рамана Фёдаравіча. 1387
Нараджэнне невядома
Смерць не раней за 1417
Род Кобрынскія
Бацька Фёдар Альгердавіч[d][1]
Дзеці Сямён Раманавіч Кобрынскі[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Фёдаравіч Кобрынскі (? — пасля 1417) — князь.

Сын Фёдара Альгердавіча Ратненскага. Упамінаецца ў дакументах з 1387 года. У 1393 годзе ўзначальваў войска наўгародцаў у паходах на ўладанні вялікага князя маскоўскага Васіля I, у 1394 — пад Пскоў. У 1404 годзе вялікі князь Вітаўт выдаў Раману Фёдаравічу грамату на валоданне Кобрынам і навакольнымі маёнткамі (Грушава, Несухаіжы, Міланавічы і інш.), што магло быць пацвярджэннем правоў на дзедзічныя ўладанні. У 1411—1417 гадах Раман Фёдаравіч пры двары польскага караля Ягайлы.

  1. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 162.