Перайсці да зместу

Раман Цімафеевіч Кротаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Цімафеевіч Кротаў
Дата нараджэння 1 студзеня 1923(1923-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1999(1999-06-22) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19431945
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Раман Цімафеевіч Кротаў (1 студзеня 1923, в. Рэкта Слаўгарадскага раёна — 22 чэрвеня 1999, Пружаны, Брэсцкая вобласць) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Нарадзіўся 1 студзеня 1923 года ў вёсцы Рэкта Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў 7 класаў. Працаваў на метэастанцыі. У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны, апынуўшыся на часова акупаванай тэрыторыі Беларускай ССР, ваяваў у складзе 256-га партызанскага атрада.

У Чырвонай Арміі і на франтах Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1943 года. Былы партызан ваяваў на 1-м Украінскім, 1-м Беларускім, 3-м Украінскім франтах, вызначыўся ў баях за вызваленне Украіны, Польшчы, Венгрыі.

Разведчык 117-й асобнай гвардзейскай разведвальнай роты чырвонаармеец Раман Кротаў 3 мая 1944 года падчас захопу вышыні на захадзе ад вёскі Сухаволя Бродаўскага раёна Львоўскай вобласці Украінскай ССР, вядучы астатніх байцоў, першым рынуўся на ворага і падчас бою ў траншэі ворага знішчыў каля 10 праціўнікаў. Разведчык быў паранены, але не пакінуў захопленыя пазіцыі да падыходу стралковага падраздялення.

Загадам па 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі ад 6 мая 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі чырвонаармеец Кротаў Раман Цімафеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

15 ліпеня 1944 года пры вызваленні населенага пункта Стаянаў Львоўскай вобласці Украінскай ССР разведчык 117-й асобнай гвардзейскай разведвальнай роты гвардыі чырвонаармеец Раман Кротаў, знаходзячыся наперадзе баявых шэрагаў пяхоты, знішчыў з аўтамата двух варожых салдат, а аднаго ўзяў у палон. Быў зноў паранены, але заставаўся ў страі да выканання пастаўленай задачы.

Загадам па 13-й арміі ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі чырвонаармеец Кротаў Раман Цімафеевіч узнагароджаны Ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Пасля другога ранення, выйшаўшы са шпіталя, гвардзеец разведчык Р. Ц. Кротаў быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў кавалерыю, дзе таксама паказаў сябе ўмелым воінам.

Разведчык разведвальнага ўзвода 41-га гвардзейскага кавалерыйскага палка чырвонаармеец Раман Кротаў 14 сакавіка 1945 года каля венгерскага населенага пункта Надзькавачы выявіў буйное скапленне танкаў і пяхоты ворага, якія падрыхтаваліся да контратакі, і своечасова паведаміў аб гэтым камандаванню. Такім чынам, дзякуючы ўмелым дзеянням разведчыкаў, у тым ліку Рамана Кротава, намеры ворага былі сарваныя з вялікімі для яго стратамі ў жывой сіле і баявой тэхніцы.

Загадам па 11-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі ад 26 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, гвардыі чырвонаармеец Кротаў Раман Цімафеевіч паўторна ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

У 1945 годзе Р. Ц. Кротаў дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці. У 1956 годзе скончыў Мінскі фінансавы тэхнікум. Працаваў загадчыкам раённага фінансавага аддзела Выканаўчага камітэта Пружанскага раённага Савета дэпутатаў працоўных. Член КПСС у 19571991 гадах.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 лістапада 1970 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына запасу Кротаў Раман Цімафеевіч пераўзнагароджаны Ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

Кавалер ордэна Славы трох ступеняў Р. Ц. Кротаў удзельнічаў у юбілейным Парадзе Перамогі 1985 года ў горадзе-героі Маскве. Памёр 22 чэрвеня 1999 года. Пахаваны ў Пружанах Брэсцкай вобласці.

Зноскі

  1. Биографический справочник. — Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29.
  2. а б в Раман Цімафеевіч Кротаў на сайце «Героі краіны»
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.