Расцяробы (Буда-Кашалёўскі раён)
Пасёлак
Расцяробы
|
Расцяро́бы[1] (трансліт.: Rasciaroby, руск.: Растерёбы) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета. За 25 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года акупанты спалілі 18 двароў і забілі 8 жыхароў, 7 жыхароў мястэчка загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1940 год — 19 двароў, 72 жыхара.
- 1959 год — 68 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх