Рафаэле Таранціні
Рафаэле Таранціні | |
---|---|
італ.: Raffaele Tarantini | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1895[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1936[1] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Італія |
Род войскаў | пяхота, ваенна-паветраныя сілы |
Званне | капітан |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Другая італа-эфіопская вайна |
Узнагароды і званні |
Рафаэле Таранціні (італ.: Raffaele Tarantini; 23 верасня 1895 — 31 сакавіка 1936) — італьянскі інжынер, лётчык і вайсковец. Удзельнік Першай сусветнай і Другой італа-эфіопскай войнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ранняе жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1911 годзе паступіў у ваеннае вучылішча Нунцыатэлы ў Неапалі ў шаснаццацігадовым узросце. Пасля заканчэння вучобы ў 1914 годзе паступіў на інжынерны факультэт Каралеўскага політэхнічнага ўніверсітэта ў Неапалі. Аднак Таранціні не прайшоў навучанне да канца, паколькі сышоў добраахвотнікам на фронт пасля ўступлення Італіі ў Першую сусветную вайну.
Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 1915 года Таранціні паступіў на службу ў 229-ы батальён тэрытарыяльнага апалчэння, а затым, у лістападзе, быў пераведзены ў 89-ы пяхотны полк пад камандаваннем падпалкоўніка Чэзарэ Калбертальда. Падраздзяленне было разгорнута недалёка ад ракі Ізонца, паміж Бэнізіза і Капарэта. На вайне ён вызначыўся вялікай адвагай. Аднойчы яму ў адзіночку ўдалося ўзяць у палон некалькіх аўстрыйскі салдат. За гэта Таранціні быў узнагароджаны Сярэбраным медалём.
У пачатку сакавіка 1916 года яго брыгада перакінута на плато Азіяга з-за на пагрозы верагоднага наступлення аўстрыйскіх войскаў пад камандаваннем генерала Франца Конрада фон Гётцэндорфа. 20 мая пачаліся жорсткія баі. У гэты момант Таранціні яшчэ раз прадэманстраваў свой гераізм, спыніўшы паніку і адступленне сярод сваіх таварышаў па службе, за што атрымаў бронзавы медаль «За ваенную доблесць».
З чэрвеня па жнівень 1916 года Таранціні ўдзельнічаў у баях у раёне гор Інтэрота, Буса-дэль-Тэрмінэ і Коль-дэль-Роса.
Служба ў авіяцыі
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Першай сусветнай у Таранціні з’явілася жаданне стаць авіятарам. У верасні яго адправілі на аэрадром Сан-Джуста-ды-Піза, дзе ён праходзіў навучанне. У маі 1917 года Таранціна атрымаў ліцэнзію лётчыка.
Неўзабаве Таранціні быў прызначаны ў 9-ю бамбардзіровачную эскадрыллю. З ліпеня 1918 года служыў у 182-й эскадрыллі, лётаючы на Са.41. Пасля катастрафічных вынікаў бітвы пры Капарэце і наступнага прарыву італьянскага фронту, база 182-й эскадрыллі перамешчаная з Падуі ў Геды.
Нягледзячы на ўмоўна неспрыяльны ход канфлікту, Таранціні здзяйсняў разведвальныя палёты, якія прыносілі каштоўныя даныя, што прынесла яму новы сярэбраны медаль «За ваенную доблесць» і званне капітана.
У ліпені Таранціні ўзяў на сябе камандаванне 6-й эскадрыллі Капроні, якая складалася з адзінаццаці лётчыкаў. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся аж да канца Першай сусветнай.
Пасляваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У 1919 годзе Таранціна сышоў з аэранавігацыйнай службы і аднавіў вучобу на інжынерным факультэце, які скончыў у красавіку 1920 года. Затым ён уступае ў Італьянскі саюз барацьбы.
У красавіку 1923 года Таранціні вярнуўся на ваенную службу ў авіяцыю. З чэрвеня па жнівень 1924 года ён знаходзіўся ў складзе 7-й бамбардзіровачнай эскадрыллі, а затым пераходзіць у вышэйшае кіраўніцтва інжынераў і авіяцыйных збудаванняў.
У кастрычніку 1927 года ў рамках IV Міжнароднага кангрэса аэранавігацыі ў Рыме Таранціні прадстаўляе праект грамадзянскага аэрапорта паблізу Остыі, які быў папярэднікам будучага аэрапорта Ф’юмічына.
У кастрычніку 1935-га Таранціні адправіўся ў Францыю, дзе працаваў над электрыфікацыяй чыгуначнай лініі Кунеа—Вентымілья, атрымаўшы хвалу як ад італьянскіх, так і ад французскіх уладаў.
Італа-эфіопская вайна
[правіць | правіць зыходнік]Калі Італія ўварвалася ў Абісінію (Эфіопію), Таранціні папрасіўся вярнуцца на службу ў авіяцыйную эскадрыллі. Аднак яго просьба не была выканана. Тады ён запісаўся добраахвотнікам у Каралеўскую армію, дзе яго ўключылі ў 2-ю эрытрэйскую дывізію каралеўскіх каланіяльных войскаў Эрытрэі.
31 сакавіка 1936 года, падчас бою ў цясніне Мекана, Таранціні загінуў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- I Reparti dell’aviazione italiana nella Grande Guerra, AM Ufficio Storico — Roberto Gentilli e Paolo Varriale, 1999.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cà degli Oppi
- L’aeroporto di Cortina «S. Anna» a Fiames, su Fiorenza De Bernardi
- Civil Aircraft Register — Italy