Франц Конрад фон Гётцэндорф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Франц Конрад фон Гётцэндорф
Franz Conrad von Hötzendorf
Franz Graf Conrad von Hoetzendorf.jpg
сцяг
Начальнік генеральнага штаба Аўстра-Венгрыі
1912 — 1 сакавіка 1917
Манарх: Франц Іосіф I
Карл I Габсбург
Папярэднік: Блазіюс фон Шемуа(ням.) бел.
Пераемнік: Артур Арц фон Штраўсенбург
сцяг
Начальнік генеральнага штаба Аўстра-Венгрыі
1906 — 1911
Манарх: Франц Іосіф I
Папярэднік: Фрыдрых фон Бек-Жыкоўскі(англ.) бел.
Пераемнік: Блазіюс фон Шемуа(ням.) бел.
 
Адукацыя: Тэрэзіянская ваенная акадэмія[d]
Дзейнасць: арыстакрат, мастак, ваенны
Нараджэнне: 11 лістапада 1852(1852-11-11)[1][2]
Пенцынг[d][3]
Смерць: 25 жніўня 1925(1925-08-25)[4][2] (72 гады)
Бад Мергентхайм[d], Main-Tauber[d], Адміністрацыйная акруга Штутгарт[d], Бадэн-Вюртэмберг[5]
Пахаванне: Гітцынгскія могілкі[d]
 
Ваенная служба
Гады службы: 18711918
Прыналежнасць: War flag of Austria-Hungary (1918).svg Аўстра-Венгрыя
Званне: генерал-фельдмаршал (1916)
Бітвы: Першая сусветная вайна
 
Узнагароды:
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Марыі Тэрэзіі
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Ордэн «Pour le Mérite»
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Ваенны ордэн Святога Генрыха

Франц Ко́нрад фон Гё́тцэндорф, таксама Хётцэндорф (ням.: Franz Conrad von Hötzendorf; 11 лістапада 185225 жніўня 1925) — аўстра-венгерскі генерал-фельдмаршал (25.11.1916) і начальнік генеральнага штаба аўстра-венгерскіх войскаў напярэдадні і падчас Першай сусветнай вайны), ваенны тэарэтык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Пенцынге, прыгарадзе Вены, у сям'і адстаўнога гусарскага палкоўніка і вядомай венскай актрысы, дачкі вядомага мастака Кюблера. Гётцэндорф належаў да паўднёва-мараўскага арыстакратычнага рода, яго прадзед быў у 1816 годзе ўзведзены ў нашчадкавае дваранства з дабаўленнем да свайго прозвішча — Конрад — дзявочага прозвішча сваёй жонкі, якая паходзіла з палацінацкай сям'і фон Гётцэндорф.

У 1871 годзе скончыў элітную Тэрэзіянскую ваенную акадэмію. Пачаў сваю афіцэрскую службу ў 11-м егерскім батальёне.

У перыяд з 1874 па 1876 год Конрад праходзіць курс Ваеннай акадэміі генеральнага штаба (ням.: k.u.k. Kriegsschule) і ў 1878 годзе ў чыне обер-лейтэнанта ўдзельнічае ў паходзе падчас акупацыі Босніі і Герцагавіны. Працягваючы служыць на паўднёвай мяжы, Конрад у 1882 годзе камандзіруецца ў сакрэтную паездку па Сербіі, у якой блізка знаёміцца з жыццём гэтай краіны.

У 1882 годзе Конрад ротным камандзірам прымае ўдзел у падаўленні інсургенцкага руху ў паўдневай Далмацыі.

З 1883 па 1887 год Конрад знаходзіцца на пасадзе начальніка штаба 11-й пяхотнай дывізіі ў Львове (ням.: Lemberg), а з 1888 года ў сценах Ваеннай акадэміі ў якасці лектара тактыкі, на гэтай пасадзе ён знаходзіцца да 1892 года.

У 1886 годзе Гётцэндорф ажаніўся на Вільме Ле Б'ю (ням.: Verlobte Vilma Le Beau) (18601905), ад якой у іх нарадзіліся чацвёра сыноў. Пасля смерці жонкі ў 1905 годзе Гётцэндорф ажэніцца паўторна 19 кастрычніка 1915 года на ўжо разведзенай у той момант Віргініі фон Райнінгхаўс (ням.: Virginia von Reininghaus), якая стала маці яшчэ шасцярых яго дзяцей. Другая жаніцьба выклікала скандал у грамадстве, так як жонка адмовілася перайсьці з кальвінізму ў каталіцтва, а таксама пасварыла яго з дзецьмі ад першага шлюбу, так як шлюб адбыўся супраць іх волі.

У 1892 годзе Конрад вяртаецца ў строй для цэнзавага камандавання батальёнам (у 93-м пяхотным палку) і затым прызначаецца камандзірам пяхотнага палка. Восенню 1903 года Конрад ужо на пасадзе начальніка 8 пяхотнай дывізіі (у Інсбруку — у Ціролі), паступова прасоўваючыся на пасаду камандзіра корпуса.

У 1906 годзе пры падтрымцы наследніка прастола эрцгерцага Франца Фердынанда прызначаны начальнікам Генеральнага штаба. На гэтай пасадзе адрозніваўся энергічнай дзейнасцю па рэарганізацыі і пераўзбраенню арміі, узмацнення артылерыі. Як кіраўнік т. зв. «ваеннай партыі», выступаў за правядзенне Аўстра-Венгрыяй агрэсіўнай знешняй палітыкі: прэвентыўнай вайны з Сербіяй і Чарнагорыяй, устанаўленню гегемоніі ў Албаніі. Не давяраючы саюзу з Італіяй, заклікаў да ўмацавання аўстра-італьянскай мяжы. У сувязі з гэтым Конрад фон Гётцэндорф знаходзіўся ў канфлікце з парламентамі абедзвюх частак імперыі, а таксама міністрам замежных спраў Алаізам фон Эрэнталем і ў 19111912 гадах быў адхілены ад пасады начальніка Генеральнага штаба. 26 снежня 1912 года быў зноў прызначаны начальнікам Генштаба аўстра-венгерскай арміі.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

На нарадзе

Конрад фон Гётцэндорф з неверагоднай энергічнасцю пасля Сараеўскага забойства павёў справу да аб'яўлення вайны Сербіі. Ён моцна пераацэньваў сілу аўстра-венгерскай арміі, думаючы, што яна зможа на роўных супрацьстаяць рускай арміі, і лічыў, што больш слабую імперыю Габсбургаў заўсёды і ва ўсім падтрымае Германія. Нарэшце ён лічыў, што калі старажытнай імперыі Габсбургаў наканавана загінуць, то трэба загінуць з гонарам, не страціўшы вайсковы гонар Аўстрыі. З абвяшчэннем мабілізацыі ён стаў начальнікам палявога Генштаба пры галоўнакомандуючым эрцгерцоге Фрыдрыху, фактычна кіруючы усімі дзеяннямі аўстрыйскай арміі, у першую чаргу на карпацкім (рускім) фронце.

Пад яго кіраўніцтвам армія двуадзінай манархіі адразу перайшла ў наступленне ў самым слабым месцы рускага фронту — у раёне Люблін-Холм. Надыходзячая 1-я армія генерала Віктара Данкля пад Краснікам 7—12 жніўня нанесла паражэнне 4-й рускай арміі генерала барона А. Е. Зальца. Але рускія перагрупавалі свае войскі, падвезлі рэзервы і нападзенне аўстрыйцаў было адбітае. У той жа час 3-я і 8-я рускія арміі генералаў М. У. Рузскага і А. А. Брусілава ў ходзе Галіцыйскай бітвы нанеслі цяжкае паражэнне войскам Аўстра-Венгрыі, 21 жніўня рускія войскі ўвайшлі ў сталіцу ГаліцыіЛемберг, усяго аўстра-венгерскія войскі страцілі 400 тысяч чалавек, з якіх палоннымі — 100 тысяч. Страты рускіх армій былі ўдвая менш. Адказнасць за разгром у Галіцыі нясе Конрад фон Гётцэндорф. Германскі саюзнік, захоплены цалкам маршам на Парыж, амаль нічым не падтрымаў Аўстра-Венгрыю, і Гётцэндорф па праве назваў гэта здрадай. Яму належыць і збаўчая для гінучай Аўстра-Венгрыі ідэя Горліцкай аперацыі, у якой, выкарыстоўваючы перакінутыя з Заходняга фронту адборныя нямецкія дывізіі, і ў асаблівасці цяжкую і звышцяжкую артылерыю, быў дасягнуты рэванш за разгром у Галіцыі. Новым зруйнавальным ударам з усходу для саслабленай Аўстра-Венгрыі стала рускае наступленне летам 1916 года (Брусілаўскі прарыў), зноў ад поўнага знішчэння аўстрыйцаў выратавалі перакінутыя з Заходняга фронту нямецкія войскі.

Пасля ўступлення на трон новага імператара Карла Конрад быў з паніжэннем прызначаны камандуючым 11-й арміяй, якая стаяла на італьянскім фронце ў Ціролі. 15 ліпеня 1918 года ён быў адхілены ад гэтай пасады і прызначаны на дэкаратыўную пасаду ў лейб-гвардыі.

Пасля заканчэння вайны быў старшынёй саюза выпускнікоў Тэрэзіянскай акадэміі, займаўся вывучэннем філасофіі і рэлігіі.

Памёр на курорце Бад-Мергентхайм, зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія ад хваробы жаўцяка. Быў з воінскімі ўшанаваннямі пахаваны ў Вене.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Да вывучэння тактыкі. ням.: "Zum Studium der Taktik", Wien 1891;
  • Зборнік «Тактычных задач», ням.: "Taktik Aufgaben", Heft 1-3 Wien 1892-1896;
  • Увядзенне ў вывучэнне тактычнага статута. ням.: "Vorgang beim Studium unserer taktischen Reglements", Wien 1895;
  • Баявая падрыхтоўка пяхоты, ням.: "Die Gefechtsausbildung der Infanterie", Wien 1900;
  • Пяхотныя пытанні і вопыт Бурскай вайны, ням.: "Infanteristische Fragen und die Erscheinungen des Boerenkrieges", Wien 1903.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676768 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Конрад фон Хётцендорф Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Конрад фон Хётцендорф Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676768 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]