Рудск
Аграгарадок
Рудск
| ||||||||||||||||||||
Рудск[1] (трансліт.: Rudsk, руск.: Рудск) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудскага сельсавета.
За 7 км на поўдзень ад Іванава, за 147 км ад Брэста, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Назва, магчыма, паходзіць ад жалезнай руды, якая сустракаецца абапал ракі Самаранкі на захад ад вёскі.
Згадваецца з сярэдзіны XVIII ст., на той час паселішча з некалькіх сялянскіх двароў.
З канца XVIII ст. складзе Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 2001 год — 783 жыхары, 262 двары[2].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (XIX ст.[2]).
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік (нар. 1954) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне дыферэнцыяльных ураўненняў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б в БелЭн 2001.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рудск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудск
- Рудск на сайце Radzima.org
- Рудск на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ДУК «Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава»