Рыгор Іванавіч Шацько
Рыгор Іванавіч Шацько | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1959[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 2023 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 14450070 |
Рыгор Іванавіч Шацько (16 красавіка 1959, Ракаў, Валожынскі раён — 7 студзеня 2023) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — за міжнародную культурную дзейнасць (2002).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасля службы паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра.
Ролі
[правіць | правіць зыходнік]Каробкін («Рэвізор» М. Гогаля), Пятрук («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ніл («Мяшчане » М. Горкага), Журдэн («Здурнелы Журдэн » М. Булгакава), Кароль Французскі, герцаг Бургундскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Грэгар («Рэцэпт Макропуласа » К. Чапека), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Высокая шапка («Час быка» К. Саі), Элхонен-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» І. Б. Зінгера, І. Фрыдмана), Яешня («Жаніцьба » М. Гогаля), Уілфрэд Бонд («Квартэт » Р. Харвуда), Бургамістр («Візіт дамы » Ф. Дзюрэнмата), Стары («Макбет » У. Шэкспіра), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча).
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Ракаве
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Акцёры тэатра СССР
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры паводле алфавіта