Рыгор Мікалаевіч Міткевіч
Рыгор Мікалаевіч Міткевіч | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 6 мая 1923 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 18 кастрычніка 1959 (36 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Прыналежнасць | СССР | |||
Званне |
|
|||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | |||
Узнагароды і званні |
|
Рыгор Мікалаевіч Міткевіч (6 мая 1923, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 18 кастрычніка 1959) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір аддзялення 1230-га стралковага палка, малодшы сяржант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 мая 1923 года ў вёсцы Старыя Дваранінавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. Скончыў 4 класа. З 1939 г. працаваў на цагляным заводзе.
У Чырвонай Арміі з 1941 года. Трапіў у палон. Збег да партызанаў. З ліпеня 1944 г. зноў на фронце.
Кулямётчык 1230-га стралковага палка чырвонаармеец Міткевіч 15 жніўня 1944 года каля населенага пункта Ваішын на левым беразе Віслы захапіў у палон шэсць праціўнікаў і падавіў кулямёт праціўніка, чым садзейнічаў прасоўванню нашых падраздзяленняў наперад. 26 жніўня 1944 года ў баі на поўначы ад горада Краснік знішчыў 7 праціўнікаў. Загадам па 370-й стралковай дывізіі № 066 ад 5 кастрычніка 1944 года чырвонаармеец Міткевіч Рыгор Мікалаевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Малодшы сяржант Міткевіч у ноч на 6 лютага 1945 года ў раёне горада Франкфурт-на-Одэры на чале аддзялення фарсіраваў раку Одэр і ў ходзе бою за пашырэнне плацдарма авалодаў вышынёй, агнём кулямёта прыкрываў пераправу падраздзяленняў палка. Яго аддзяленне знішчыла 2 кулямёта і больш за 25 варожых салдат. Загадам па 69-й арміі № 099 ад 27 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Міткевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
21 красавіка 1945 года ў баі каля населенага пункта Вулькаў з групай з пяці байцоў знішчыў 18 праціўнікаў і вынес параненага камандзіра ўзвода з-пад агню. 23 красавіка 1945 года ў раёне населенага пункта Трэплін замяніў камандзіра і сіламі ўзвода адбіў 3 контратакі ворага.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм малодшы сяржант Рыгор Мікалаевіч Міткевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
У 1947 годзе старшына Міткевіч дэмабілізаваны. Вярнуўся на радзіму. Працаваў на машынна-транспартнай станцыі. Памёр 18 кастрычніка 1959 года.
Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Рыгор Мікалаевіч Міткевіч на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006. (руск.)
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Григорий Николаевич Миткевич на сайце «Героі краіны»