Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка
Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка (нар. 30 лістапада 1950, г. Талас, Кыргызстан) — беларускі вучоны ў галіне папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыкі, генетыкі лясных культур. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). У 1982—1985 гадах выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986—2000 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, лабараторыі Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2002 года загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995),
- Медаль «За працоўныя заслугі» (8 студзеня 2020)[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы ў галіне генетыкі лясных драўняных культур, генетыкі прыродных папуляцый жывёл і раслін, эвалюцыйнай і радыяцыйнай генетыкі, карціравання геному. Пад яго кіраўніцтвам выкананы комплексныя даследаванні, накіраваныя на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне генетычных рэсурсаў найважнейшых лесаўтваральных відаў Беларусі і сумежных дзяржаў. Вырашыў шэраг фундаментальных праблем, якія тычацца сістэматыкі і эвалюцыі хвойных раслін і шэрагу вышэйшых насякомых, якія ўваходзяць у палеарктычныя лясныя цэнозы. Пабудаваў генетычныя карты для соснаў і елак Усходняй Еўропы. На аснове распрацаванай тэст-сістэмы правёў ацэнку ступені пашкоджання спадчыннага матэрыялу ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 2 вынаходстваў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Популяционная и эволюционная генетика сосен Восточной Европы и Сибири. — Мн., 1997 (совм. с А. Е. Силиным).
- Геносистематика и эволюционная филогения лесообразующих хвойных Палеарктики. Мн., 1999.
- Популяцинно-генетические ресурсы пихты белой в беларуси. — Гомель, 2000 (разам з Б. П. Савіцкім)
- Основы генетической инженерии. — Мн.: Вышэйшая школа, 2005.
- Основы биотехнологии. — Гомель: ГГУ, 2008 (у сааўтарстве).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Кіргізскай ССР
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі НДУ
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Генетыкі СССР
- Генетыкі Беларусі