Барыс Парфёнавіч Савіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Парфёнавіч Савіцкі
Дата нараджэння 25 студзеня 1933(1933-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 2008
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера заалогія і экалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар

Барыс Парфёнавіч Саві́цкі[1] (25 студзеня 1933 — 2008[2]) — вучоны, заолаг і эколаг, доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску. У 1955 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1956—1962 гадах працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі[3]. Потым займаў пасаду загадчыка лабараторыі медыцынскай заалогіі і паразіталогіі ў Хабараўскім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, загадчыка кафедры заалогіі Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў Камсамольску-на-Амуры[3]. З 1974 года працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце на кафедры заалогіі і аховы прыроды біялагічнага факультэта. Пасаду загадчыка гэтай кафедры займаў у 1974—1990 гадах[3]. З 1990 года Б. П. Савіцкі ў Вярхоўны Савеце, член Прэзідыума, старшыня камісіі[1]. З 1996 года ў Інстытуце заалогіі Акадэміі навук Беларусі[1]. Таксама працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе займаў пасаду намесніка дырэктара Міжведамаснага цэнтра праблем нацыянальных паркаў і запаведнікаў[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па экалогіі ўзбуджальнікаў асабліва небяспечных інфекцый, экалогіі і фаўне кровасысучых насякомых, агульнай экалогіі, ахове прыроды.

Сярод апублікаванага:

  • Трансисионнные зоонозы в Гомельской области. — Мозырь, 1999 (разам з Л. С. Цвірко);
  • Популяцинно-генетические ресурсыпихты белой в беларуси. — Гомель, 2000 (разам з Р. Р. Ганчарэнкам).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]