Перайсці да зместу

Рэйнгальд Гейдэнштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйнгальд Гейдэнштэйн
ням.: Reinhold Heidenstein
Нараджэнне 1553
Смерць 24 снежня 1620(1620-12-24)[1]
Месца пахавання
Род Гайдэнштайны[d]
Жонка Эдмунда з Канарскіх[d]
Дзеці Reinhold Heidenstein[d], Ганна Гайдэнштайн[d][2] і Sophia Heidenstein[d]
Адукацыя
Вядомы як дыпламат, юрыст, гісторык
Прыналежнасць Прусія, Рэч Паспалітая

Рэйнгальд Гейдэнштэйн (ням.: Reinhold Heidenstein; 1553[3], Кёнігсберг[4] — 24 снежня 1620, Сулянчына  (польск.), Рэч Паспалітая[5]) — нямецкі і польскі дыпламат, юрыст і гісторык, сябар Яна Замойскага, у 1582—1612 гадах давераны сакратар польскіх каралёў Стэфана Баторыя і Жыгімонта III[6].

Паходзіць з нямецкага роду[7].

У 1566 г. паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, з 1571 вучыўся ў Вітэнбергу, з 1577 г. — у Падуанскім універсітэце. Пасля 1581 наведаў Францыю, дзе быў прадстаўлены маркграфу Георгу Фрыдрыху фон Ансбах  (руск.), рэгенту-герцагу Прусіі (з 1578). З кастрычніка 1583 года прызначаны яго агентам пры польскім двары, у 1583—1611 гг. атрымліваў за гэтую пасаду грашовае забеспячэнне з Прусіі. З 1582 — сакратар польскага караля Стэфана Баторыя. У 1585 г. атрымаў польскае падданства і пацвярджэнне свайго «франкскага дваранства». Карыстаўся заступніцтвам канцлера Яна Замойскага і захаваў сакратарскі ўрад таксама пры каралі Жыгімонце III. Неаднаразова быў пасланнікам, асабліва ў Прусію і Данцыг. Пасля смерці Георга Фрыдрыха (1603), уплыў, дзякуючы свайму падвойнаму становішчу, на прыняцце рэгенцтва у Прусіі праз пасрэдніцтва брадэнбургскіх курфюрстаў.

У Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў удзельнічаў у паходах Баторыя на Полацк (1579) і Пскоў (1581)  (руск.)[6].

Пасля смерці Замойскага (1605) яго ўплыў паменшыўся, з 1612, пакінуўшы сакратарскі ўрад, жыў у Заходняй Прусіі. Пабудаваў царкву ў Суленчыне.

Бацька — Бернард Гейдэнштэйн, валодаў вёскай Суленчына (Салец, Саленчын, Solescium) каля Гданьска [7]. Маці — Ганна фон Крокаў (ням.: Krockow).

Жонка (з 1600) — Ганна Канарска (польск.: Konarska). дзеці:

  • Сын — Ёган Міхаэль Гейдэнштэйн (1610—1673), пісьменнік;
  • Дзве дачкі.

Адной са значных прац з’яўляецца «Ius terrestre nobilitatis Borussiae correctum» (1598).

Яго хронікі, напісаныя на лаціне, якія славяць Стэфана Баторыя і Замойскага, грунтаваліся на афіцыйным матэрыяле і да цяперашняга часу застаюцца значнымі крыніцамі.

Удзельнічаў у выпраўленні земскага судовага ўкладання для каралеўскай Прусіі.

Аўтар «Нататак пра Маскоўскую вайну (1578—1582)» (рускі пераклад з лацінскай 1889) у якіх падрабязна апісаў аблогу і штурм Полацка войскамі Баторыя і іншыя ваенныя падзеі ў Беларусі  (руск.) ў 1579-80. Яго «Нататкі…» — важная крыніца вывучэння адносін паміж рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай у час Лівонскай вайны і ўнутрыпалітычнага становішча Беларусі ў гэты час[6].

Выбраныя сачыненні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Heidenstein R. De bello Moscovitico commentariorum lib. sex. — Cracoviae [Krakow], 1584. — 2° p.
    • . — Basileae [Basel], 1588. — 4° p.
    • Pamietniki wojny moskiewskiej / Tlomaczyl Jan Czubek. — Lwow, 1894. — 8° p.
  • Heidenstein R. Rerum poloniceium ab excessu Sigismundi Augusti libri XIV. — Franf. a./M., 1672.
    • Dzieje Polski od smierci Zygmunta Augusta do roku 1594. — Spb., 1857. — Т. 1, 2.
  • Heidenstein R. Warhaffte, grundtliche und eigendtliche Beschreibung des Krieges, welchen der Konig zu Polen Stephan Batori, wider den grossfursten in der Moschkaw, Iwan Wassilowitzen gefuhret / Nun mehr in Deutscher Sprache aussgangen (par H. Ratel). — Gorlitz, 1590. — 4° p.
  • Regii de bello Moscovitico quod Stephanus rex Poloniae gessit commentariorum libri VI: Rajnolda Heidenstejna, secretarza krolewskiego, Dzieje Polski od smierci Zygmunta Augusta. Ksiag XII, z lacinskiego przetlomaczyl Michal Gliszczynski, zyciorysem uzupelnil Wlodzimierz Spasowitz. Petepsb. 1857.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 59. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. Таксама ў літаратуры даецца 1556 год.
  4. Цяпер — Калінінград, Расія.
  5. Цяпер — цэнтр гміны Сулянчына, Картузскі павет, Паморскае ваяводства, Польшча.
  6. а б в Гейденштейн Рейнхольд // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142-143. — 737 с.
  7. а б Васильевский В. Г. 1889.