Саляная шахта ў Бохні
Саляная шахта ў Бохні* | |
---|---|
Bohnia Royal Salt Mine** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Польшча |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iv |
Спасылка | 32 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2013 (37 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 32 рус. • англ. • фр. |
Саляная шахта ў Бохні (з XII стагоддзя да 1772 года - частка Кракаўскай жупы) на поўдні Польшчы — адна са старэйшых у свеце і Еўропе саляных шахт і самая старая ў Польшчы. Знаходзіцца на тэрыторыі горада Бохня, Малапольскае ваяводства, Польшча. Аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Помнік культуры Малапольскага ваяводства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Шахта была заснавана ў 1248 годзе, калі тут былі знойдзены запасы каменнай солі, і, як лічыцца, праз прыкладна 2000 ці нават 3500 гадоў пасля адкрыцця запасаў солі ў дадзеным рэгіёне (у той час яе атрымлівалі шляхам выпарвання). Пасля заснавання шахта стала часткай Каралеўскай саляной кампаніі.
Пасля выдання Казімірам Вялікім у 1368 годзе статута саляных шахт пачаўся экспарт солі на Русь і ў Венгрыю. У XIV стагоддзі колькасць работнікаў на шахце складала ад 120 да 150, да XV-XVI стагоддзяў узрасло да 500. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай у 1772 года шахта апынулася ў складзе Аўстрыйскай імперыі, і яе заняпад, што пачаўся яшчэ ў XVII стагоддзі, змяніўся новым росквітам, калі быў здзейснены капітальны рэмонт шахты. У 1794 годзе тут было адкрыта новае радовішча солі. Шахта знаходзілася пад аўстрыйскім кантролем да 1918 года, пасля чаго яна зноў апынулася ў складзе Польшчы.
Дабыча солі ў шахце працягвалася да 1965 года, пасля чаго яна была зачынена. 11 снежня 1981 года саляная шахта была ўнесена ў рэестр ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводства (№ А-238)[1]. 26 верасня 2000 года прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі абвясціў саляную шахту нацыянальным гістарычным помнікам, а ў 2013 годзе яна стала аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, пасля таго як была аб'яднана ў адзін аб'ект з Саляной шахтай у Вялічцы, якая знаходзіцца ў 20 км на захад ад яе[2].
Зноскі
- ↑ Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytków nieruchomych — wojewódstwo małopolskie
- ↑ Wielichka and Bochnia Royal Salt Mines (extension to the Wieliczka Salt Mine). UNESCO World Heritge Centre, 03/07/2013
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка (польск.)