Царква міру ў Явары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква міру ў Явары
51°03′14″ пн. ш. 16°11′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1655
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква міру ў імя Святога Духа (польск.: Kościół Pokoju p.w. Świętego Ducha; ням.: Friedenskirche "Zum Heiligen Geist") — драўляны лютэранскі храм у польскім горадзе Явары, уваходзіць у лік найбольш значных рэлігійных збудаванняў Ніжнесілезскага ваяводства.

У 2001 годе ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Польшчы.

Згодна з рашэннем Вестфальскага міру 1648 года сілезскім лютэранам быў дадзены дазвол пабудаваць тры так званыя «храмы міру» ў гарадах Глогаў, Свідніца і Явар.

Але былі накладзены значныя абмежаванні: не было дазволена выкарыстоўваць пры будаўніцтве каменне і цэглу, дазволена было выкарыстоўваць толькі дрэва, гліну і салому.

Таксама было забаронена будаўніцтва веж і званіц, а таксама выкарыстанне званоў. Месца, на якім павінна было размяшчацца збудаванне, павінна было размяшчацца па-за межамі гарадскіх сцен. Будаўніцтва не павінна было цягнуцца больш за год. Будаўніцтва павінна было весціся за кошт сродкаў мясцовых абшчын.

Храм у Явары быў пабудаваны ў 1654 і 1655 гадах па праекту Вроцлаўскага архітэктара Альбрэхта фон Себіша. Будынак мае даўжыню 43,5 м, шырыню 14 м і вышыню 15,7 м, а плошчу 1180 м². Храм умяшчае каля 5500 чалавек.

Інтэр’ер храма атачаюць чатыры паверхі эмпор. Мастацкае афармленне інтэр'ера было створана Геогем Флегелем у 1671—1681 гадах. На карцінах адлюстраваны галоўным чынам біблейскія матывы. На другой эмпоры адлюстраваны 72 сцэны з Новага Запавету, на чацвёртай — 71 сцэна са Старога Запавету. На першай і трэцяй эмпоры адлюстраваны геральдычныя шчыты шляхты з наваколляў горада Явара.

Дзякуючы Альтрантштэцкаму дагавору 1706 года ў пачатку XVIII стагоддзя была дабудавана званіца.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Izabella Gawin, Dieter Schulze, Reinhold Vetter: Schlesien: Deutsche und polnische Kulturtraditionen in einer europäischen Grenzregion. DuMont-Kunst-Reiseführer, Köln 2006, ISBN 3-7701-4418-X, S. 129—132.
  • Fördererkreis der Friedenskirche zu Jauer/Jawor (Hrsg.): Die Emporenbilder in der Friedenskirche zu Jauer in Schlesien. I. u. II. Band, Wennigsen 2006/08.
  • Reiner Sörries: Von Kaisers Gnaden — Protestantische Kirchenbauten im Habsburger Reich. Böhlau Verlag, Köln 2008, ISBN 978-3-412-20154-8, S. 103.
  • Roland Gehrke: Durch Friedenskirchen zum Kirchenfrieden? (pdf)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]