Перайсці да зместу

Салім Ідрыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салім Ідрыс
араб.  سلیم ادریس‎‎
Салім Ідрыс у красавіку 2013 года.
Дата нараджэння 1957
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прыналежнасць  Сірыя Сірыйская свабодная армія
Род войскаў Інжынерныя войскі
Гады службы з 1979 года
Званне брыгадны генерал
Камандаваў Сірыйская свабодная армія
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Сірыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Салім Ідрыс (араб.  سلیم ادریس‎‎; нар. 1957, аль-Мубаракія, Сірыя) — былы генерал сірыйскай арміі. У ліпені 2012 года ў ходзе ўзброенага канфлікту ў краіне перайшоў на бок паўстанцаў і паўтара года ўзначальваў Сірыйскую свабодную армію (ССА) — адну з груповак узброенай апазіцыі, крыло Нацыянальнай кааліцыі апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл Сірыі (НКАРСС). У снежні 2013 года пакінуў Сірыю.

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў беднай сялянскай сям’і ў мястэчку аль-Мубаракія, на поўдзень ад Хомса. У маладосці паступіў на службу ў сірыйскую армію. Навучаўся электратэхніцы ў Дрэздэне (ГДР) з 1977 па 1990 гады. Атрымаў ступень магістра ў 1984 годзе і доктарскую ступень у 1990 годзе. Больш за 20 гадоў выкладаў у Ваенна-інжынернай акадэміі (Алепа).

Даслужыўся да звання брыгаднага генерала сірыйскай арміі, у ліпені 2012 года дэзерціраваў і перайшоў на бок Сірыйскай свабодай арміі. ССА складалася ў асноўным з салдат і афіцэраў, дэзертыраваўшых з урадавай арміі Сірыі, і знаходзілася пад камандаваннем былога палкоўніка сірыйскіх ВПС Рыяда Асада. Пасля стварэння 15 снежня 2012 года Вышэйшага ваеннага савета паўстанцкіх сіл заняў пасаду начальніка штаба гэтага аб’яднанага органа.

У маі 2013 года Ідрыс прызнаў, што паўстанцкія атрады раздроблены і Вышэйшы ваенны савет не ў стане кантраляваць іх дзеянні[1].

У снежні таго ж года газета «Wall Street Journal» са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі паведаміла, што Салім Ідрыс збег з Сірыі і 12 снежня праз Турцыю прыбыў самалётам у сталіцу Катара — Доху. Ідрыс быў вымушаны пакінуць краіну пасля таго, як ваенная база ў раёне Баб эль-Хауа на мяжы з Турцыяй была захоплена баевікамі «Ісламскага фронту». На гэтай базе размяшчалася штаб-кватэра ССА, а таксама былі размешчаны склады са зброяй і баепрыпасамі, якія паступілі з ЗША[2].

Уцёкі лідара ўзброенай апазіцыі сталі самым відавочным на той перыяд сведчаннем таго, што Сірыйская свабодная армія церпіць паражэнне пад націскам баевікоў-ісламістаў[3].

Зноскі

  1. Ферсович, Вадим. Конфликт в Сирии: «блицкриг» Салима Идриса (руск.)(недаступная спасылка). Голос России (18 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 21 снежня 2013.
  2. Командующий Сирийской свободной армии бежал из Сирии в Катар (руск.). 9 Канал Израиль (12 снежня 2013). Праверана 23 снежня 2013.
  3. WSJ: Исламисты вынудили лидера прозападных сирийских повстанцев бежать из страны (руск.)(недаступная спасылка). Голос Америки (12 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 23 снежня 2013.