Самадзед
Выгляд
Пасёлак
Самадзед
| ||||||||||||||||||||||
Самадзед[2] (руск.: Самоде́д) — пасёлак (у 1927—2013 — пасёлак гарадскога тыпу) у Плясецкім раёне Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Пасёлак утварае муніцыпальнае ўтварэнне «Самадзедскае». Самадзед размешчаны за 2 км ад станцыі Пярмілава Паўночнай чыгункі на лініі «Абазерская — Архангельск-Горад». Самадзед знаходзіцца за 137 км ад Плясецка і за 190 км ад Архангельска. Па тэрыторыі пасёлка працякае рака Ваймуга.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік дзякуючы будаўніцтву ў 1925 годзе лесапільнага завода Пярмілаўскага леспрамгаса ў раёне чыгуначнага раз’езда на 493 вярсце Паўночнай чыгункі. Назву атрымаў у гонар удзельніка Грамадзянскай вайны, ваеннага камісара Рыгора Іванавіча Самадзеда, ураджэнца Чарнігаўскай губерні.
Зноскі
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці