Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Першамайская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
52°31′30″ пн. ш. 24°52′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Першамайская
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата пабудовы 1903 год
Стан дзейнічае
Map

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 1949 годзе

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай; арачная ніша 2-га яруса запоўнена выявай свяціцеля Мікалая. З тыльнага фасада выступае ніжэйшая пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]