Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мікалаева)
Праваслаўны храм | |
Царква Святой Параскевы Пятніцы | |
---|---|
| |
52°23′40,42″ пн. ш. 23°45′48,18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мікалаева |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1900-я |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000356 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Святой Параскевы Пятніцы — праваслаўны храм у в. Мікалаева Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, па вул. Школьная. Пабудавана ў 1900-я гг. з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неарускага стылю. Асноўны прамавугольны зруб завершаны 5-купаллем і аб'яднаны з трох'яруснай шатровай званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку, прыбудавана ў 1902) і невялікім бабінцам. Галоўны ўваход аформлены ганкам з франтонам. Архітэктура вылучаецца насычаным разным дэкорам: на гарызантальна ашаляваных фасадах выкарыстаны разныя карнізы, арнаменіальныя франтоны, аконныя ліштвы, гарызантальныя цягі, вертыкальныя лапаткі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры зала адмежавана ад апсіды ў габарытах асноўнага аб'ёму драўляным двух'ярусным іканастасам з разнымі пазалочанымі царскімі варотамі з 6 авальнымі абразамі-таблеткамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мікалаева)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мікалаева) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мікалаева) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мікалаева) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1900 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Мікалаева (Камянецкі раён)
- Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна
- Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Храмы Святой Параскевы Пятніцы
- Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі
- 1900-я ў Беларусі