Мікалаева (Камянецкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Мікалаева
Mikalaeva village.jpg
Вёска Мікалаева з боку Каменца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631 (8 01631 па Беларусі)
Паштовы індэкс
225060[1]
Аўтамабільны код
1
Мікалаева на карце Беларусі ±
Мікалаева (Камянецкі раён) (Беларусь)
Мікалаева (Камянецкі раён)
Мікалаева (Камянецкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Мікалаева (Камянецкі раён)

Мікала́ева[2] (трансліт.: Mikalajeva, руск.: Миколаево) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на левым беразе ракі Крывулі. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. Размешчана за 4 км на захад ад Каменца.

У вёсцы 117 гаспадарак, 289 жыхароў (2005)[3].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча злучана дарогамі з райцэнтрам Каменец, вёскамі Жылічы і Ліпна.

Мікалаева размяшчаецца на левым беразе ракі Крывуля за 1 км ад месца яе зліцця з ракой Лясная, за 1 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае — Кобрын (Р102), за 4 км на захад ад Каменца, за 41 км на поўнач ад Брэста, за 26 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуе базавая школа, клуб, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2-я палова XIX ст. Мікалаева - сяло ў Камянец-Літоўскай воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, дзяржаўная ўласнасць. У 1857 годзе паводле 10-й рэвізіі 98 рэвізскіх душ. У 1885 годзе 27 двароў, 191 жыхар, царква, школа, карчма. У 1897: паводле перапісу ў складзе Мікалаеўскай сельскай грамады, 36 двароў, 248 жыхароў, Вяліка-Яльнянская царква, народнае вучылішча, хлебазапасная крама, цагельня, карчма. У 1905 годзе 281 жыхар.

У 1921 годзе ў выніку Польска-савецкай вайны паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Камянец-Літоўскай гміне Берасцейскага павета Палескага ваяводства. У 1923 годзе 45 гаспадарак, 246 жыхароў.

У 1939 годзе ў выніку Пакту Молатава-Рыбентропа ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. У 1940 годзе ў вёсцы 54 двары, 280 жыхароў, пачатковая школа. Цэнтр Мікалаеўскага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Плошча тэрыторыі сельсавету складала 45 км², уваходзілі 13 паселішчаў (460 двароў, 2206 жыхароў), дзейнічалі 2 цагельныя заводы, 2 ветраныя млыны, 3 пачатковыя школы.

У 19411945 гадах на франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі і прапалі бяз вестак 12 вяскоўцаў. У 1950 годзе 67 двароў, 256 жыхароў, калгас імя Гуляева. З 1954 года ў Ратайчыцкім сельсавеце. У 1960 годзе 274 жыхары. З 1964 года ў Камянецкім сельсавеце. У 1970 годзе 255 жыхароў, у калгасе імя Леніна. З 1986 года ў Войскім сельсавеце.

Інфармацыя для турыстаў[правіць | правіць зыходнік]

Царква Св. Параскевы Пятніцы

У вёсцы маецца драўляная царква Св. Параскевы Пятніцы (канец XIX ст.)[4], паводле іншых звестак, мае назву Св. Мікалая[5]. Царква ўваходзіць у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца аб'ектам 3-й катэгорыі (рэгіянальнага значэння).

Таксама ёсць помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.

Зноскі

  1. Белпошта
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мыкула́ева
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 63
  4. Партал globus.tut.by
  5. Сайт Radzima.org

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]