Святлана Уладзіміраўна Барташ
Святлана Уладзіміраўна Барташ | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
|
||||
Нараджэнне |
4 мая 1969 (55 гадоў) |
|||
Партыя | Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | |||
Член у | ||||
Адукацыя | ||||
Узнагароды |
Святлана Уладзіміраўна Барташ (нар. 4 мая 1969, Салава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 і 8 склікання[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 4 мая 1969 года ў вёсцы Салава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу».
Працавала эканамістам па працы, галоўным эканамістам калгаса «Іскра» Драгічынскага раёна; на розных пасадах у эканамічным аддзеле ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама, намеснікам начальніка, начальнікам эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама; старшынёй Драгічынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; старшынёй Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў.
Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў; член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, «Беларускага саюза жанчын»[3].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Днепра-Бугскай акругі № 10. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае сына.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Драгічынскага райвыканкама, Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, юбілейнымі і памятнымі медалямі[3].
Зноскі
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Брестской области Архівавана 2 студзеня 2020.
- ↑ Барташ Святлана Уладзіміраўна
- ↑ а б в Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Выпускнікі БДЭУ
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання