Перайсці да зместу

Себ Хідры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Себ Хідры
Краіна
Тып арганізацыі праваабарончая арганізацыя
Афіцыйная мова тыгрынья
Кіраўнікі
Дырэктар Гойтам Арэгаві
Заснаванне
Дата заснавання 2018
sebhidri.org (англ.)(тыгр.)

Себ Хідры (англ.: Seb Hidri International Civil Society of Tigrai) — няўрадавая праваабарончая арганізацыя з рэгіёна Тыграй у Эфіопіі, створаная ў 2018 годзе[2]. У складзе прысутнічае моладзь, навукоўцы і ветэраны баявых дзеянняў[3]. Арганізацыя падвяргаецца крытыцы з-за распаўсюджвання сепаратысцкіх ідэй.

«Себ Хідры» называе сваімі мэтамі садзейнічанне дэмакратыі, справядлівасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі для абароны правоў тыграйцаў «з дапамогай мірнага і негвалтоўнага дыскурсу», а таксама заахвочванне і абарона суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Тыграя[2][4]. Арганізацыя прапагандуе ідэю незалежнасці рэгіёну і пашырэнню яго, з уключэннем тэрыторыі Эрытрэі, грунтуючыся на бачанні этнічнай аднастайнасці з жыхарамі гэтай дзяржавы[5].

У верасні 2019 года дырэктарам стаў Мехары Ёханэс, які да 2016 года быў членам партыі «Народны фронт вызвалення Тыграя». Па словах Гетачу Гебрэкіроса Тэмарэ, што пісаў у Ethiopia Insight, Мехары выкарыстаў «Себ Хідры» для прасоўвання палітычнай ідэй, а менавіта незалежнасці Тыграя, «прапаведуючы сепаратысцкае евангелле»[3].

Па стане на верасень 2020 года дырэктарам быў Гойтам Арэгаві[2].

31 сакавіка 2019 года «Себ Хідры» правёў несанкцыянаваную акцыю ў Геры-Альце. Некаторыя з удзельнікаў мітынгу былі затрыманы, звольнены або падвергліся іншым пераследам з боку мясцовых уладаў. «Себ Хідры» назваў такую рэакцыю спробай запалохаць удзельнікаў ад публічнага абмеркавання парушэнняў правоў чалавека[6].

У 2020 годзе «Себ Хідры» ўсяляк садзейнічаў правядзенню рэгіянальным выбараў у Тыграі, дапамагаючы змяніць выбарчае заканадаўства края[2]. У той жа час «Себ Хідры» быў адхілены выбарчай камісіяй ад назірання за самімі выбарамі[7] пасля скаргі НФВТ на тое, што арганізацыя «займаецца незаконнай дзейнасцю». Мерэса Цэхае з выбарчай камісіі заявіла, што НФВТ прад’явіда доказы незаконнай дзейнасці. У сваю чаргу, Гойтам Арэгаві заявіў, што ніякіх падрабязнасцяў гэтага прадстаўлена не было[2].

З пачаткам ваеннага канфлікту паміж федэральным урадам і прыхільнікамі НФВТ «Себ Хідры» падтрымаў апошніх. 21 лютага 2021 года арганізацыя апублікавала сваю заяву, датычнае масавых забойстваў, згвалтаванняў, знікненняў, разбурэнняў медыцынскіх устаноў і школ, наўмысных забойстваў хатніх жывёл, спальванняў пасеваў, блакаваннеяў гуманітарнай дапамогі і іншым праблем вакол баявых дзеянняў. «Себ Хідры» раскрытыкаваў міжнародную супольнасць за «жахлівае маўчанне і бяздзейнасць», якое «дало зялёнае святло генацыду ў Тыграі». Арганізацыя заклікала свет да неадкладных дзеянняў у рамках мірнага працэсу, спынення агню, адкрыцця доступу для гуманітарнай дапамогі і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі, незалежнаму расследаванню ваенных злачынстваў, вываду эрытрэйскай арміі і апалчэння Фано, а таксама эфіопскіх сіл абароны і іх замена міратворчымі сіламі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[8].

  1. а б https://archive.today/VKJv0
  2. а б в г д "Civil Society group banned from observing Tigray election". Ethiopia Observer. 2020-09-07. Архівавана з арыгінала 2021-02-22. Праверана 2021-02-24.
  3. а б The Republic of Tigray? Aydeln, yekenyeley!. Ethiopia Insight (28 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  4. Seb Hidri intentional civil society of Tigrai. Seb Hidri (2019). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 25 лютага 2021.
  5. Malk, Bahlbi Y. (2020-05-12). "Tigray Political Paradox – Preaching Peace and Cultivating Conflict". Awate. Архівавана з арыгінала 2021-02-22. Праверана 2021-02-24.
  6. The problems Sebhidri encountered at Geraalta(недаступная спасылка). Ethio Observer (27 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 25 лютага 2021.
  7. Meseret, Elias (2020-09-09). "Ethiopian region votes, defying federal government and PM". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 2021-02-22. Праверана 2021-02-24.
  8. Seb-Hidri Tigray press release on the war on Tigray. Tghat (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 25 лютага 2021.