Сепаратызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сепараты́зм (фр.: séparatisme ад лац.: separatus — асобны) — палітыка і практыка адасаблення, аддзялення часткі тэрыторыі дзяржавы з мэтай стварэння новай самастойнай дзяржавы ці атрымання статусу вельмі шырокай аўтаноміі (індывідуальная свабода дзеяння; самастойнасць).

Сепаратызм вядзе да парушэння суверэнітэту, адзінства і тэрытарыяльнай цэласці дзяржавы, прынцыпу непарушнасці межаў і, як вынікае з практыкі, можа стацца крыніцаю самых вострых міждзяржаўных і міжнацыянальных канфліктаў. Разам з тым адзначаецца, што прычыны сепаратызму вельмі часта бываюць звязаныя з грубым парушэннем правоў чалавека і народаў, нацыянальных, расавых і рэлігійных груп (меншасцей). У гэтым плане сепаратызм можа адыграць істотную ролю, як гэта мела месца, напрыклад, у барацьбе супраць прыгнёту каланіялізму, пры ўтварэнні новых маладых нацыянальных дзяржаў. Сепаратызм сёння стварае нямала складаных і вострых праблем у жыцці як развітых (Канада, Іспанія і інш.), так і краін у стадыі развіцця (Індыя, Пакістан, Ірак, шмат афрыканскіх дзяржаў) краін. Сваю ролю сепаратызм адыграў у распадзе СССР, Югаславіі, Чэхаславакіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]