Двухгадовыя (у культуры аднагадовыя) травы. У першы год утвараюць разетку лісця вышынёй 30—50 см, на другі — баразнаватыя, прамыя, галінастыя сцёблы вышынёй да 150 см і суквецці (складаныя парасоны). Кветкі дробныя, зеленаватыя, крэмавыя, або бежавыя ў складаным парасоніку. Плод — сямянка.