Перайсці да зместу

Скарн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Скарн — кантактава-метасаматычная парода, якая ўзнікае паблізу інтрузіі, у выпадку, калі змесціўныя пароды рэзка адрозніваюцца ад інтрузіўных парод па хімічным складзе. Скарн з’яўляецца прадуктам рэакцыйнага ўзаемадзеяння кантактуючых паміж сабой карбанатных і алюмасілікатных парод пры ўдзеле высокатэмпературных постмагматычных раствораў ва ўмовах прагрэву ўкараніла сілікатнай (часцей за ўсё кіслай) магмай. Слова скарн паходзіць ад шведскага skarn (літаральна — бруд, адкіды).

Вапнавыя скарны

[правіць | правіць зыходнік]
Гранат-гедэнбергітавы з галенітам і кальцытам

Мінеральны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Для вапнавых скарнаў характэрныя кальцыйутрымальныя мінералы. Галоўнымі мінераламі з’яўляюцца манаклінны піраксен і кальцыевы гранат, часта ў асацыяцыі з магнетытам, гематытам і эпідотам. Утрымоўваецца кальцыт. Піраксен як правіла мае дыяпсід-гедэнбергітавы склад. Дыяпсід у вапнавых скарнах можа ўтвараць буйныя крышталі або цукровападобны агрэгат мутна-зялёнага або нават белага колеру. Гранат — грасуляр-андрадыт. Часам сустракаюцца везувіянавыя або валастанітавыя скарны. Таксама вапнавыя скарны могуць утрымліваць сульфіды (галеніт, сфалерыт, арсенапірыт, халькапірыт, шэеліт, малібдэніт), мінералы бору (даталіт, данбурыт, аксініт), раданіт.