Перайсці да зместу

Скачкі на лыжах з трампліна на Алімпійскіх гульнях

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скачкі з трампліна
Скачкі з трампліна

Скачкі на лыжах з трампліна ўваходзілі ў склад кожных Зімовых Алімпійскіх гульняў.

З 1924 па 1956 год праводзілася толькі адно спаборніцтва на трампліне з разгонам даўжынёй каля 70 метраў, у той час класіфікаванага як «вялікі».

У 1960 годзе скачкі прайшлі на 80-метровым трампліне, а на наступнай Алімпіядзе ўпершыню разыгрываліся 2 камплекты ўзнагарод, на 70 — (нармальны, сярэдні) і 80 — (вялікі) метровых трамплінах.

З Алімпіяды 1968 года вялікі трамплін стаў 90-метровым, і з таго часу даўжыня трамплінаў практычна не мянялася.

У 1988 годзе ўпершыню былі праведзены камандныя спаборніцтвы, дзе кожны з чатырох спартсменаў зборнай двойчы скача з вялікага трампліна.

З Алімпіяды 1992 года магутнасць трамплінаў стала вымярацца не даўжынёй разгону, а адлегласцю ад кропкі адрыву да К-пойнта: нармальны атрымаў магутнасць K-90, а вялікі — K-120. Магутнасць можа крыху вар’іравацца, у Турыне спаборніцтвы праводзіліся на 95- і 125-метровых трамплінах.

6 красавіка 2011 года Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна ўключыў жаночыя скачкі з трампліна ў афіцыйную алімпійскую праграму зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы (Расія). 11 лютага 2014 года Карына Фогт з Германіі выйграла першы залаты медаль у скачках на лыжах з трампліна ў жанчын на зімовых Алімпійскіх гульнях.[1]

Спаборніцтва 24 28 32 36 48 52 56 60 64 68 72 76 80 84 88 92 94 98 02 06 10 14 18 22
Мужчыны, вялікі трамплін
асабістае першынство
Мужчыны, нармальны трамплін
асабістае першынство
Мужчыны, вялікі трамплін
каманднае першынство
Жанчыны, нармальны трамплін
асабістае першынство
Нармальны трамплін
змяшанае каманднае першынство

Медальны залік

[правіць | правіць зыходнік]
 Месца   Краіна  Золата Серабро Бронза Усяго
1 Нарвегія Нарвегія 13 11 16 40
2 Германія Германія 12 11 6 29
3 Фінляндыя Фінляндыя 10 9 3 22
4 Аўстрыя Аўстрыя 6 9 10 25
5 Польшча Польшча 5 3 3 11
6 Швейцарыя Швейцарыя 4 1 0 5
7 Японія Японія 3 5 5 13
8 Чэхаславакія 1 2 4 7
9 Аб’яднаная германская каманда 1 0 1 2
10 СССР 1 0 0 1
11 Славенія Славенія 0 1 2 3
12 Швецыя Швецыя 0 1 1 2
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Югаславія 0 1 1 2
15 Францыя Францыя 0 0 1 1
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 0 0 1 1
Всего 49 50[2] 48[2] 147

Зноскі

  1. "Vogt wins historic ski jumping gold". BBC Sport.
  2. а б На Алімпіядзе 1980 года двое спартсменаў падзялілі другое месца на нармальным трампліне, набраўшы аднолькавую колькасць ачкоў. Яны абодва атрымалі па сярэбраным медалі, бронзавы не атрымаў ніхто.