Сліжанка
Appearance
Сліжанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 19 км |
Басейн | 69 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на поўнач ад вёскі Вялікія Бясяды |
• Каардынаты | 54°14′42″ пн. ш. 27°34′05,70″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Ілія |
• Каардынаты | 54°21′15″ пн. ш. 27°34′21″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 5,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Лагойскі раён |
— выток, — вусце |
Сліжа́нка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ілія (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,6 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Вялікія Бясяды. Упадае ў Ілію за 4 км на ўсход ад вёскі Крамянец. Рэчышча каналізаванае каля вусця.
Прытокі — ручаі і невялікія рэкі, у т. л. Валеватка (справа). Прыкладна за 4,5 км ад вусця і каля вёскі Янушкавічы на рацэ вадасховішчы[1]. Каля ракі населеныя пункты Саўдзеневічы, Камуна, Янушкавічы, Сліжына, Якубавічы Гаравыя.
Зноскі
- ↑ Каля вёскі Янушкавічы вадасховішча мае таксама назву Янушкавіцкае возера
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 534. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)