Ілія
Ілія | |
---|---|
![]() Ілія ля вёскі Рыбчанка | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 62 км |
Басейн | 1 220 км² |
Расход вады | 8,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы |
• Каардынаты | 54°19′12,50″ пн. ш. 27°41′00,7″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілейскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | Вязынь |
• Каардынаты | 54°26′38,70″ пн. ш. 27°09′28,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
|
|
Краіны |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | [[Вілейскі раён, Лагойскі раён|Вілейскі раён, Лагойскі раён]] |
![]() |
Ілія — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Асноўныя прытокі: Бачылаўка, Дроздка, Талва (справа), Каменка, Сліжанка, Мышкоўка, Выпрата, Баброўка, Жучок, Шчарка, Рыбчанка (злева); Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачынку Вілейка. Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
У Іліі вядуцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — мянтуз.[1]
Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Казіміра Бугі, назва ракі балцкая, зыходна гучала як *Ilijā. Корань, які пашыраны тыповым балцкім гідранімічным фармантам -ij-, сустракаецца ў літоўскім гідроніме Yl-upis, у прускім гідроніме Ilantz.[2] Апошнія гідронімы мовазнавец Аляксандрас Ванагас звязваў з латышскім iīs "зусім цёмны", з якім звязана таксама рускае ил "глей".[3]
Зноскі
- ↑ Рыбалка в Беларуси — Форум Большого Рыболовного Интернет Клуба
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 503.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 129.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ілія
- Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)