Спаса-Праабражэнская царква (Шумакі)
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
52°09′27″ пн. ш. 23°31′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Шумакі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнесанс |
Дата пабудовы | 1609 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000128 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква, помнік дойлідства готыкі і рэнесансу. Знаходзіцца на захад ад вёскі Шумакі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, на правым беразе р. Лясная. Помнік рэспубліканскага значэння.
Паводле падання пабудавана як прысядзібная царква князя I. Шуйскага з цэглы раскіданага палаца Радзівіла, які прайграў яго ў карты ў 1609 годзе.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Невялікі кампактны мураваны храм складаецца з прамавугольнага аб’ёму, які спалучаецца з масіўнай паўкруглай апсідай, агульны 2-схільны дах над якой пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у канічнае пакрыццё. Па цэнтры даху ўзвышаецца купалок на драўляным 8-гранным барабане. Вытанчаную пластыку фасадам надаюць шырокія лапаткі ў прасценках стральчатых аконных праемаў, прафіляваны і крапаваны паддахавы карніз, што сведчыць аб уплыве ранняга барока. Аконны праём апсіды запоўнены каляровым вітражом у выглядзе крыжа. Уваход арганізаваны праз прыбудаваны пазней нізкі прытвор пад 2-схільным дахам.
Прастора малітоўнай залы перакрыта цыліндрычным з распалубкамі скляпеннем, сцены крапаваны лапаткамі, адпаведнымі вонкавым.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр’ер упрыгожаны іканастасам 18 стагоддзя з разнымі ў стылі барока царскімі варотамі. У царкве можна ўбачыць абразы «Пакроў Багародзіцы» (1751) і «Віленскія мучанікі» (19 ст.).
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]Званіца першапачаткова ўзвышалася над прытворам і па форме нагадвала гранёны барабан. Пазней разабрана, замест яе на царкоўным двары была пабудавана простая і зграбная драўляная званіца, вырашаная ў традыцыях народнага дойлідства (перабудавана ў 1930-я гады).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Шумакі)
- Спаса-Праабражэнская царква (Шумакі) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1609 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Шумакі
- Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна
- 1609 год у Еўропе
- Збудаванні Беларусі ў гатычным стылі
- Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс
- Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці
- XVII стагоддзе ў Беларусі
- Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі