Стадолішча (Пачынкаўскі раён)
Пасёлак
Стадолішча
|
Стадолішча[1] (руск.: Стодо́лище) — пасёлак у Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Стадолішчанскага сельскага паселішча.
У 1929-1961 гадах быў цэнтрам Стадолішчанскага раёна Смаленскай вобласці. Абласная доследная сельскагаспадарчая станцыя.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядома з ХІХ ст. Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні. З 1930 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці. З 1937 года Стадолішчанскі раён у склад Смаленскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны пасёлак быў пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалены ў верасні 1943 года[2].
У 1961 годзе Стадолішчанскі раён скасаваны, пасёлак перайшоў у падпарадкаванне Пачынкаўскага раёна.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасёлак падзеляны чыгуначнай лініяй Смаленск — Бранск са станцыяй Стадолішча ў цэнтры пасёлку. Праз пасёлак праходзіць аўтадарога Р120 і пачынаюцца дарогі 66К35 і 66Н1411
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.