Перайсці да зместу

Стаўрыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стаўрыды

Trachurus novaezelandiae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trachurus Rafinesque, 1810


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  168585
NCBI  36211
FW  36222

Стаўры́ды[1] (Trachurus) — род марскіх драпежных рыб з сямейства Стаўрыдавыя (Carangidae) атрада Акунепадобныя (Perciformes).

Лацінская назва роду паходзіць ад грэчаскіх слоў trachys — «грубы», і oura — «хвост».

Цела рыбы падоўжанае, верацянападобнае. Даўжыня ў сярэднім каля 30 сантыметраў, але можа дасягаць 70, канчаецца тонкім хваставым сцяблом і шырока раздвоеным хваставым плаўніком. Два спінныя плаўнікі. На падхваставым плаўніку ёсць два вострыя прамяні. Вага ў сярэднім каля 300 грам, але можа дасягаць больш за 1 кілаграм. Луска дробная, на бакавой лініі знаходзяцца касцяныя пласцінкі з шыпамі, якія абараняюць рыбу ад драпежнікаў.

Кормяцца дробнай рыбай і ракападобнымі[1].

Найбольш вядомыя[1] віды: стаўрыда звычайная (Trachurus trachurus L., 1758), стаўрыда міжземнаморская (Trachurus mediterraneus Steindachner, 1868)

Зноскі

  • Стаўрыды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 180. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Семейство Ставридовые (Carangidae) // Жизнь животных: в 6-ти томах. / Под редакцией профессоров Н. А. Гладкова, А. В. Михеева. — М.: Просвещение, 1970. (руск.)