Стоцкі сельсавет
Выгляд
Стоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Свіслацкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Стокі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Сто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Стокі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ялоўскі сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ялоўка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 8 ліпеня 1950 года, пасля дэмаркацыі мяжы з ПНР, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стокі, сельсавет перайменаваны ў Стоцкі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Нязбодзіцкага сельсавета[1].
На 1 студзеня 1941 года ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў, насельніцтва сельсавета складала 2785 чалавек.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Памяць. Свіслацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. І. І. Варанец ; уклад. І. І. Варанец ; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — 526 с. — ISBN 985-01-0496-1.