Перайсці да зместу

Ханявіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханявіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Свіслацкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ханявічы
Дата ўтварэння 2 снежня 1961
Насельніцтва (2019) 1 005
Код аўтам. нумароў 4

Ханяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ханявічы.

Утвораны 2 снежня 1961 года ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кукліцкага і Лаўрынавіцкага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Навікі (злілася з вёскай Ханявічы)[2]. У 1977 годзе ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Корнадзь, скасаваны хутары Асавая і Нядзвецк[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1471 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 5,2 % — палякі, 1,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1005 чалавек[6].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  3. ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2025. Праверана 7 ліпеня 2024.
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2023. Праверана 7 ліпеня 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.