Перайсці да зместу

Ялоўка (гміна Міхалова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ялоўка
польск.: Jałówka
53°00′19″ пн. ш. 23°54′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Беластоцкі
Гміна Міхалова
Гісторыя і геаграфія
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 228 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 16-050
Іншае
0034312
Ялоўка (Польшча)
Ялоўка
Ялоўка
Ялоўка (Падляскае ваяводства)
Ялоўка
Ялоўка

Яло́ўка[2][3][4] (польск.: Jałówka) — вёска ў Польшчы, у складзе гміны Міхалова Беластоцкага павета Падляскага ваяводства.

Ялоўка — даўняе магдэбургскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі.

Жыхары вёскі каталікі (парафія Перамянення Гасподняга ў вёсцы[5]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, пераважна праваслаўныя (прыход Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы).

Рынак, 1930-я

Упершыню Ялоўка згадваецца ў XVI стагоддзя як мястэчка ў Ваўкавыскім павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Напісанне старабеларускай мовай: Яловка[3]. Раней верагодна тут існаваў цэнтр адміністрацыі Ялоўскай пушчы, самай заходняй часткі Ваўпянскай пушчы. Мястэчка засялялася беларусамі з паўднёвых прытокаў Росі, бо ў 1623 г. пражывалі тут толькі 4 палякі, 4 літоўцы і 2 венгры.[6]. У 1545 вялікі князь Жыгімонт Стары надаў паселішчу Магдэбургскае права. У XVII ст. Ялоўка зрабілася цэнтрам нягродавага староства, якое трымалі Гараіны. Ужо ў пачатку XVI стагоддзя існавала тут праваслаўная царква, а пасля Бона Сфорца фундавала тут каталіцкі касцёл. У пачатку XVII стагоддзя староста ялоўскі Ян Станіслаў Сапега пабудаваў тут першую школу. Войны сярэдзіны XVII стагоддзя спустошылі мястэчка, таму чарговы староста Юрый Караль Глябовіч вызваліў мяшчан ад падаткаў і дапамагаў у адбудове спаленых хатаў[6]. Першыя іўдзеі з’явіліся ў Ялоўцы пад канец XVIII стагоддзя і пачаткова адносіліся да кагала ў Свіслачы[7]. 18 студзеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку герб: «у блакітным полі выява Святога Мацвея»[8].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ялоўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1859 г. пачалося будаўніцтва новага касцёла, але царскія ўлады адабралі ў каталікоў будынак і перадалі праваслаўным, якія ў 1861 г. заснавалі новую царкву і прыход Св. Аляксандра Неўскага. На каталіцкую Сёмуху 1863 г. Ялоўка была занята паўстанцкім атрадам Валерага Урублеўскага, што стала прычынай ліквідацыі каталіцкай парафіі і далучэння Ялоўкі да свіслацкай парафіі (1866 г.). Мясцовыя каталікі атрымалі дазол на стварэнне парафіі Св. Антонія толькі ў 1907 г. і ў 1910—1915 гадах пабудавалі новы касцёл[6]. У другой палове XIX ст. у мястэчку дзейнічалі 2 царквы, сельскае прыходскае вучылішча. У выніку хуткага развіцця яўрэйскай грамады ў Ялоўцы ў другой палове 19 ст. была заснавана самастойная гміна з 2 сінагогамі[7].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ялоўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. Царква Св. Аляксандра Неўскага была адабрана праваслаўным і ў 1922 г. асвяшчоная ў касцёл у гонар Перамянення Панскага і Св. Міхала. З 1933 г. касцёл стаў цэнтрам самастойнай (другой у мястэчку) парафіі[6]. У 1937—1939 гадах ксяндзом у Ялоўцы быў Янка Семашкевіч.

У 1939 Ялоўка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам Ялоўскага сельсавета Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з 1941 да 1944 Ялоўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 24 чэрвеня 1941 г. у выніку нямецкага наступлення згарэлі 55 жылыя дамы, 250 гаспадарчых пабудоў і драўляная царква[6]. Пад канец 1942 г. нацысты вывезлі з Ялоўкі ўсіх яўрэяў (каля 600 чал.), спярша ў часовы лагер пад Ваўкавыскам, а пасля ў лагер смерці ў Трэблінку[7]. У ліпені 1944 г. адступаючыя немцы знішчылі касцёл Св. Антонія, новабудаваную царкву і сінагогу[6]. 16 жніўня 1945 улады СССР перадалі паселішча Польшчы. Праваслаўныя жыхары толькі ў 1958—1966 гадах пабудавалі новую мураваную царкву Узвышэння Святога Крыжа[6]. Пасля Другой сусветнай вайны Ялоўка была далучана да гміны Міхалова і хутка апусцела (знаходзіцца ў 1 км ад дзяржаўнай мяжы і ляжыць далёка ад камунікацыйных шляхаў).

  • XVIII стагоддзе: 1781 — 1658 чал.[6]
  • XIX стагоддзе: 1830 — 330 муж., з іх шляхты 1, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 217, мяшчан-хрысціян і сялян 111[9]; 1878 — 1091 чал., з іх 668 іўдзеяў[10]; 1830 — 707 чал., з іх хрысціян 346 і іўдзеяў 401[6]; 1897 — 1311 чал., з іх 743 іўдзеяў
  • XX стагоддзе: 1912 — 2920 чал.; 1921 — 1211 жыхары (394 каталікі, 229 праваслаўныя і 588 яўрэі; 1163 жыхары былі запісаны палякамі, 5 беларусамі, 40 яўрэямі і 3 іншай нацыянальнасці)[11]; 1939 — 5 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2009 — 291 чал.
  • Касцёл Перамянення Гасподняга (1859, 1922)
  • Касцёл Святога Антонія Падуанскага (1910—1915, зруйнаваны 1944)
  • Царква Узвышэння Святога Крыжа (1956—1960)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702075-0034312?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 7 кастрычніка 2022.
  2. niva.bialystok.pl Ялоўка. www.google.com. Праверана 14 лютага 2026.
  3. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 244.
  4. Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 49(недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 16 чэрвеня 2015.
  5. Parafia Przemienienia Pańskiego, Jałówka (польск.). Parafie. Archidiecezja Białostocka (16 чэрвеня 2015).
  6. а б в г д е ё ж з Leszek Nos. Monografia Gminy Michałowo (польск.)(недаступная спасылка). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej (16 чэрвеня 2015). — Białystok 1996. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2017. Праверана 16 чэрвеня 2015.
  7. а б в Jałówka. Historia. (польск.). Wirtualny Sztetl. Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN (16 чэрвеня 2015).
  8. Ялоўка Архівавана 13 ліпеня 2011. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  10. Jałówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 388.
  11. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (польск.) (16 чэрвеня 2015).

Шаблон:Гміна Міхалова