Стужачнікі
Выгляд
Стужачнікі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стужачнік малы (Limenitis camilla) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Limenitis Fabricius, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сту́жачнікі[1] (Limenitis) — род дзённых матылёў з сямейства Німфаліды (Nymphalidae).
Пашыраны ва ўмераных шыротах і субтропіках Паўночнага паўшар’я. Ва Усходняй Еўропе і Азіі 9 відаў. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: стужачнік таполевы (Limenitis populi) і стужачнік Каміла або малы (Limenitis camilla)[1].
Характарыстыка роду
[правіць | правіць зыходнік]Матылькі сярэдніх і буйных памераў, як правіла з яркай афарбоўкай крылаў. Размах крылаў да 80 мм. Галава з голымі вачамі (без валасінак), губныя мацавінкі пакрытыя валасінкамі. Цэнтральнае вочка на верхніх крылах можа быць як замкнёным, так і не замкнёным. Цэнтральнае вочка на задніх крылах заўсёды не замкнёнае.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Максімава С. Л. Стужачнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 221. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Род Ленточники — Limenitis // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.) (Праверана 24 чэрвеня 2023)
- Класіфікацыя на www.nic.funet.fi.