Стужачнік Каміла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стужачнік Каміла
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Limenitis camilla L., 1764


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  270466
EOL  162556

Стужачнік Каміла[1], стужачнік малы[1] (Limenitis camilla) — дзённы матылёк з сямейства Німфаліды (Nymphalidae). Назва паходзіць ад Камілы — у грэчаскай міфалогіі — амазонка, што загінула ў бітве рутулаў з Энеем.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 23—31 мм, размах крылаў 45—60 мм. Крылы чорна-шэрага колеру, у самцоў з невялікім сіняватым адлівам бліжэй да іх каранёў, з белай перарывістай перавяззю і дробнымі бурымі плямамі па ніжнім баку задняга крыла і на вяршыні пярэдняга. Ніжні бок крылаў пярэсты, памяранцава-карычневы з белай перавяззю.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа, Каўказ, краіны Закаўказзя, Турцыя, Паўднёвы Урал, Прыамур’е, Прымор’е, паўночны ўсход Кітая, Карэя, Японія.

Месцапражыванні[правіць | правіць зыходнік]

Лясны і лесастэпавы пояс Усходняй Еўропы. Сустракаецца ў розных тыпах драбналістых, шыракалістых і мяшаных лясоў, пераважна па берагах рэк і вадаёмаў, пад полагам лесу, дзе маюцца разрэджаныя месцы або невялікія паляны, а таксама на лясных ўзлесках, у рэдкалессях. Насяляюць пераважна лакальна, аддаючы перавагу не пакідаць межы сваіх месцаў пражывання, да далёкіх міграцый не схільныя. У горы звычайна не падымаецца вышэй за 1500 метраў.

Час лёту[правіць | правіць зыходнік]

Ніжні бок крылаў

Развіваецца ў двух пакаленнях. На поўначы арэала толькі адно пакаленне. Лёт першага пакалення ў чэрвені—ліпені, другога пакалення — у другой палове жніўня — да 1—2 дэкады верасня. Самцы ўтвараюць скапленні па берагах лужын, вадаёмаў, на кветках парасонавых, памёце, гнілой садавіне. Самкі вядуць схаваны спосаб жыцця, трымаюцца пераважна ля верхавін дрэў, спускаючыся да зямлі вельмі рэдка.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Самкі адкладаюць па 1 яйку на верхнюю паверхню лісця раслін. Стадыя вусеня доўжыцца лета, і з восені па май, з зімоўкай на другім-трэцім узросце. Вусені харчуюцца на бружмелі татарскім (Lonicera tatarica), бружмелі звычайным (Lonicera xylosteum). Акукліваюцца на лісці або галінах. Стадыя кукалкі доўжыцца 8—14 дзён.

Падобныя віды ў Еўропе[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі па ахове[правіць | правіць зыходнік]

Занесены ў Чырвоную кнігу Латвіі — 4 катэгорыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]