Перайсці да зместу

Сувенір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыклады сувеніраў
Сувенірныя магніты на халадзільніку

Сувені́р[1] (фр.: souvenir[2] — успамін, памяць) — памятны прадмет, прызначаны нагадваць пра штосьці, напрыклад, аб наведванні месца паломніцтва турыстаў, музея і г.д.

Матрошкі і іншыя сувеніры на калядным кірмашы ў Кёльне

Якасцямі сувеніраў валодаюць творы народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія нясуць інфармацыю аб асаблівасцях культуры мясцовага народа, нагадаюць аб наведванні краіны, горада, музея, помніка і інш., таксама рэчы этнаграфічнага характару, значкі, медалі, копіі скульптурных помнікаў і помнікаў архітэктуры і гісторыі, рэчы і прадметы ўтылітарнага прызначэння з геральдычнай, спартыўнай і іншай сімволікай (напрыклад, блакноты, паштоўкі, кубкі, ручкі і інш.), звычайныя рэчы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі (напрыклад, кавалкі Берлінскай сцяны), з успамінамі пра асобу (напрыклад, фамільныя каштоўнасці, асабовыя рэчы)[1]. Сувеніры могуць выконваць рэкламныя функцыі.

Адпаведна, сувеніры нясуць каларыт месца, у якім іх зрабілі і набылі. Гэта можа быць эмблема горада, малюнак памятнага месца, аб’ект культуры. Сувеніры часта прадаюцца ў спецыялізаваных крамах і палатках. Бываюць як вельмі няякасныя сувеніры, якія не валодаюць мастацкай каштоўнасцю, так і якасныя ўзоры, прадметы мастацтва. Некаторыя віды «сувеніраў» забаронена вывозіць з краіны.

Існуюць спецыяльныя прадпрыемствы, якія займаюцца вырабам сувеніраў[1].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.431
  • Пешын С. У. Сувені́р // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 243. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сувенирная продукция // Радченко И. А. Учебный словарь терминов рекламы и паблик рилейшенз / Под ред. Е. Е. Топильской. — Воронеж: ВФ МГЭИ, 2007. — 114 с. (руск.)