Суданская рэвалюцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыўрадавае графіці з выявай Башыра.

Суданская рэвалюцыя (араб. الثورة السودانية‎‎) — падзеі ў Судане 20182019 гадоў, звязаныя са звяржэннем прэзідэнта Амара аль-Башыра і наступным пераходным перыядам да дэмакратыі.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках парламенцкіх выбараў 1986 г. створаны кааліцыйны ўрад . Няздольны вырашыць складаныя эканамічныя праблемы краіны, гэты ўрад скінуты 30 чэрвеня 1989 г. у выніку ваеннага перавароту з удзелам ісламскіх фундаменталістаў; дзейнасць канстытуцыі і палітычных партый прыпынена. Улада перайшла да Савета камандавання рэвалюцыяй на чале з генералам Амарам аль-Башырам1998 г. прэзідэнт Судана). Значны ўплыў на ўрад атрымала ісламская фундаменталісцкая арганізацыя «Нацыянальны ісламскі фронт».

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

З снежня 2018 г. у Судане пачаліся пратэсты супраць рэзкага павышэння цэнаў на хлеб, але неўзабаве пратэстны рух накіраваўся супраць аўтарытарнага кіраўніка краіны аль-Башыра. З пачатку пратэстаў загінулі як мінімум 32 актывіста. У лютым 2019 г. аль-Башыр абвясціў у краіне надзвычайнае становішча, абмежаваў свабоду сходаў, распусціў Кабмін і ўвёў у краіне рэжым надзвычайнага становішча на год. 6 красавіка тысячы актывістаў выйшлі на вуліцы сталіцы Судана Хартума з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта. Пратэстоўцаў адагналі ад прэзідэнцкага палаца пры дапамозе слёзацечнага газу[1].

11 красавіка армія Судана здзейсніла ў краіне пераварот. Вайскоўцы вырашылі зняць з усіх пасадаў прэзідэнта Амара аль-Башыра, які кіраваў краінай 25 гадоў, і разагнаць урад[2]. Міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф аб’явіў аб арышце Амара аль-Башыра, роспуску парламента і дзеючых органаў улады. Акрамя таго, было аб’яўлена аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўвядзенні надзвычайнага становішча ў краіне на тры месяцы[3].

Ваенны савет, што захапіў уладу ў краіне, узначаліў Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф, які перад гэтым некалькі месяцаў займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта[4]. Але 12 красавіка ён падаў у адстаўку дзеля захавання адзінства ўзброеных сілаў, назваўшы сваім пераемнікам генерала Абдэль Фатаха Бурхана[5]. Адстаўка адбылася на фоне масавых пратэстаў з патрабаваннем найхутчэйшых палітычных пераўтварэнняў[6].

Апазіцыя заклікала да найхутчэйшага стварэння пераходнага ўраду і распачала страйк каля міністэрства абароны ў Хартуме. 3 чэрвеня суданская армія пачала разгон лагера пратэстоўцаў. Вайскоўцы ўжылі зброю. Каля 100 чалавек загінулі, целы 40 чалавек былі знойдзены ў рацэ Ніл[7].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Падчас пратэстаў і сутыкненняў загінулі 246 чалавек[8].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Апазіцыя і ваенны савет 5 ліпеня 2019 г. дасягнулі пагаднення аб раздзяленні ўлады ў пераходны перыяд да правядзення выбараў. Бакі дамовіліся стварыць Суверэнны савет Судана з пяці ваенных і пяці грамадзянскіх асоб, які павінен дзейнічаць як мінімум тры гады. 17 ліпеня Пераходны ваенны савет і апазіцыйны альянс «Сілы за свабоду і перамены» падпісалі ў Хартуме ў прысутнасці пасрэднікаў з Эфіопіі і Афрыканскага саюза палітычнае пагадненне, прызначанае пракласці шлях да дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне[9].

З часам напружанасць у адносінах паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі асобамі ўзрасла, паколькі ваенныя лідары пачалі патрабаваць рэформаў з боку «Сіл за свабоду і перамены» і заклікалі да адстаўкі асоб з кабінета міністраў[10].

Зноскі

  1. У Судане працягваюцца пратэсты: тысячы людзей патрабуюць адстаўкі прэзідэнта. Новы час (7 красавіка 2019).
  2. nashaniva.by
  3. blr.belta.by Архівавана 15 красавіка 2019.
  4. nashaniva.by
  5. Глава Военного совета Судана ушел в отставку
  6. belsat.eu
  7. svaboda.org
  8. "More than 240 people killed in Sudan uprising". Radio Dabanga. 20 July 2019. Архівавана з арыгінала 30 October 2019. Праверана 30 October 2019.
  9. blr.belta.by Архівавана 8 жніўня 2019.
  10. "Sudan: Protesters demand military coup as crisis deepens". BBC News. 2021-10-17. Праверана 2021-10-25.