Суплетывізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Суплетыві́зм[1][2] (ад лац.: suppletivus дадатковы) — утварэнне форм аднаго і таго ж слова ад розных каранёў.

Напрыклад, «чалавек — людзі» (формы ліку), «узяць — браць» (формы трывання дзеяслова), «добры — лепшы» (формы ступеняў параўнання прыметнікаў), «многа — болей» (формы ступеняў параўнання прыслоўяў), «я — мне, яны — іх» (склонавыя формы займеннікаў), «ёсць — быў» (формы часу дзеяслова).

Суплетывізм уласцівы словам, якія адрозніваюцца ад іншых высокай частотнасцю ўжывання.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]