Перайсці да зместу

Сцяпан Антонавіч Вяршковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Антонавіч Вяршковіч
Дата нараджэння 29 ліпеня 1900
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Сцяпан Антонавіч Вяршковіч (29 ліпеня 1900, в. Сялец 2, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — ???) — савецкі ваенны дзеяч, палкоўнік.

Нарадзіўся ў вёсцы Сялец 2-і Крэўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Смаргонскі раён[1]. Беларус.

З мая 1919 года служыў у РСЧА. У грамадзянскую вайну ў Расіі ваяваў у 13-й арміі Паўднёвага фронту. Потым служыў у часцях Маскоўскай ваеннай акругі. Быў камандзірам стралковага ўзвода, узвода палкавой школы, памочнікам камандзіра роты, памочнікам камандзіра і камандзірам кулямётнай роты, начальнікам штаба батальёна.

З лютага 1934 года служыў у Забайкальскай групе войск. Знаходзіўся ва ўрадавай камандзіроўцы ў МНР. У снежні 1938 года прызначаны начальнікам 1-й часткі штаба 37-й лёгка-танкавай брыгады МВА ў г. Калуга, з красавіка 1940 — памочнік начальніка штаба гэтай брыгады. Потым быў начальнікам штаба танкавага палка.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, з 17 ліпеня 1941, стаў камандзірам палка на Заходнім фронце. Змагаўся на Лепельскім і Аршанскім напрамках, затым удзельнічаў у Смаленскай бітве. Далей прызначаны начальнікам штаба 17-й танкавай дывізіі, з верасня — 126-й танкавай брыгады. У кастрычніку 1941 года прызначаны памочнікам начальніка аператыўнага аддзела Галоўнага штаба бранятанкавага ўпраўлення Чырвонай Арміі, затым служыў у штабе бранятанкавага ўпраўлення Бранскага фронту. Да красавіка 1943 года змяніў яшчэ некалькі пасад. Потым увайшоў у склад Цэнтральнага фронту.

З лістапада 1944 года камандаваў танкавай брыгадай Войска Польскага.

У жніўні 1945 года прыняў удзел у савецка-японскай вайне.

З мая 1946 года — старшы афіцэр 5-га аддзела аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба СВ, з лістапада 1947 — 6-га, затым 1-га аддзелаў Упраўлення баявой падрыхтоўкі СВ, з чэрвеня 1950 — 3-га аддзела ўпраўлення баявой падрыхтоўкі берагавой артылерыі, марской пяхоты і СВ Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі марскога Генеральнага штаба, а з верасня 1951 — начальнік 4-га аддзела ўпраўлення СВ і марской пяхоты берагавой абароны ВМС.

У чэрвені 1953 года звольнены ў запас.

Скончыў 2-ю Маскоўскую пяхотную школу камскладу РСЧА (1924), кулямётнае аддзяленне вышэйшай стралковай школы ўдасканалення камскладу МВА (1930), ленінградскія бранятанкавыя курсы ўдасканалення і перападрыхтоўкі камскладу РСЧА (1932), акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войск Чырвонай Арміі імя І.В. Сталіна (1943).

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 2-й ступені, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі і медалём.

Зноскі

  1. Часта памылкова называецца Маладзечанскі раён