Лішкаўская сядзіба
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль дэ Вірыёнаў | |
---|---|
53°17′50,49″ пн. ш. 23°50′18,83″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лішкі |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1893 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лішкаўская сядзіба — сядзібна-паркавы ансамбль дэ Вірыёнаў у в. Лішкі Бераставіцкага раёна, помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1893 годзе (паводле іншых звестак, у 1875[1] ці ў 1883[2]).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Маёнтак Лішкі быў куплены вядомым медыкам французскага паходжання Карлам Вірыёнам (1749—1815) у Т. Нарбута[3] ці, паводле іншых звестак, у Т. Юндзіла (магчыма, Тадэвуша )[4].
Нашчадкі Карла перарабілі прозвішча на французскі манер — «дэ Вірыён». Пасля Карла ў 1817 годзе маёнтак атрымаў у спадчыну яго сын Ян Тадэвуш Вірыён (1795—1873)[5]. Наступным спадчыннікам стаў старэйшы сын Яна Станіслаў дэ Вірыён (1832—1909)[6]. Станіслаў меў прыродазнаўчую адукацыю і сабраў у Лішках вялікую калекцыю мясцовых і замежных насякомых, якая была страчана ў час Першай сусветнай вайны, падчас навуковай працы Станіслаў ліставаўся з нямецкімі вучонымі[4].
Пасля смерці Станіслава ў 1909 годзе маёнтак перайшоў сыну яго малодшага брата Уладзіміра[7] — Адаму дэ Вірыёну (1870—1945)[8]. Адам меў інжынерную адукацыю, працаваў на розных будаўнічых аб'ектах, але стала жыў у Лішках да 1915 года, пасля чаго пераехаў у маёнтак Глінка ў Пінскім павеце, атрыманым у спадчыну ад маці. З 1919 года пераехаў у Варшаву. У 1923 годзе Адам адпісаў Лішкі свайму наймалодшаму сыну Юрыю дэ Вірыёну (1901—1941)[9], ад якога яны перайшлі да яго старэйшага сына Яна (1924-2013) — апошняга ўласніка сядзібы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Асабняк складаецца з дзвюх частак: старога аднапавярховага будынка з ганкам у стылі шляхецкіх сядзіб і дабудаванага да яго ў 1848 годзе двухпавярховага будынка з чатырохпавярховай вежай у стылі італьянскай вілы.
Акрамя сядзібнага дома захаваліся гаспадарчыя пабудовы канца XIX стагодддзя.
Парк
[правіць | правіць зыходнік]Пры сядзібе меўся невялікі парк плошчай усяго 1 га, заложаны ў 1883 годзе, маляўнічасці якому дадавалі два рыбныя ставы[4].
Паводле інвентарызацыі 1980 года, у парку расло 40 відаў і форм драўнінных раслін. Сярод іх многа рэдкіх і ўнікальных: дуб звычайны пірамідальны і грабеньчаты (Quercus robur), клён вастралісты Шведлера і рассечаналісты (Acer platanoides), арэх шэры (Juglans cinerea), бяроза павіслая 'Crispa' (Betula pendula), псеўдатсуга Мензіса (Pseudotsuga menziesii), хвоя чорная (Pinus nigra), Tilia × euchlora, ліпа буйналістая рассечаналістая (Tilia platyphyllos), траскун амурскі (Syringa reticulata amurensis), амурскае коркавае дрэва (Phellodendron amurense). Экзоты былі высаджаны па кругу, які з’яўляўся асноўным элементам кампазіцыі парка[10].
Зноскі
- ↑ Лішкаўская сядзіба на сайце Radzima.org
- ↑ Лішкаўская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Игнатович Ф. И. ДОКТОР МЕДИЦИНЫ И.И. ВИРИОН: НОВЫЕ ДАННЫЕ О ЖИЗНИ И ДЕЯТЕЛЬНОСТИ В БЕЛАРУСИ В ПОСЛЕДНЕЙ ЧЕТВЕРТИ ХVIII – НАЧАЛЕ ХIХ ВЕКА К 260-ЛЕТИЮ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ // Журнал ГрГМУ . 2009. (дата звароту: 01.10.2015). .
- ↑ а б в Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Tom 11 с. 505—510
- ↑ Jan Tadeusz de Virion Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- ↑ Stanisław Karol de Virion Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- ↑ Włodzimierz Władysław de Virion Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- ↑ Adam Wojciech de Virion Архівавана 3 сакавіка 2016. (польск.)
- ↑ Jerzy de Virion Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- ↑ А. Т. Федорук у кнізе «Садово-парковое искусство Белоруссии» 1989 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лішкаўская сядзіба на сайце Radzima.org
- Лішкаўская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)