Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў (Моладава)
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў | |
---|---|
![]() Сядзіба ў 1937 годзе | |
52°17′33″ пн. ш. 25°41′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Моладава |
Архітэктурны стыль | ампір |
Архітэктар | фон Грос |
Заснавальнік | Сымон Скірмунт[d] |
Будаўніцтва | 1795—1798 гады |
![]() |
Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў — колішняя сядзіба ў в. Моладава (Іванаўскі раён), якая існавала ў канцы XVIII — пачатку XX ст. Належаў Скірмунтам.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/Mo%C5%82ada%C5%AD%2C_Skirmunt._%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A1%D0%BA%D1%96%D1%80%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%82_%28N._Orda%2C_11.06.1864%29_%282%29.jpg/220px-Mo%C5%82ada%C5%AD%2C_Skirmunt._%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A1%D0%BA%D1%96%D1%80%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%82_%28N._Orda%2C_11.06.1864%29_%282%29.jpg)
Палац пабудаваны ў 1795—1798 гг. Сымонам Скірмунтам паводле праекту архітэктара фон Гроса (von Gross); меў рысы стылю ампір.
У 1905—1908 гг. перад уездам да сядзібы паводле праекта архітэктара Т. Раствароўскага Генрыхам Аляксандравічам Скірмунтам пабудавана капліца-пахавальня Скірмунтаў, якая захавалася да нашых дзён.
У 1939 г. палац быў разрабаваны. У 1943 г. — спалены, пазней разабраны на цэглу, а парк знішчаны.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Mo%C5%82ada%C5%AD%2C_Skirmunt._%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A1%D0%BA%D1%96%D1%80%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%82_%28N._Orda%2C_1875%29.jpg/290px-Mo%C5%82ada%C5%AD%2C_Skirmunt._%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%2C_%D0%A1%D0%BA%D1%96%D1%80%D0%BC%D1%83%D0%BD%D1%82_%28N._Orda%2C_1875%29.jpg)
Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане на высокім цокалі будынак з трыма рызалітамі, накрыты вальмавым дахам. Сцены, аздобленыя рустам, завяршаліся антаблементам і карнізам на сухарыках. Цэнтральны рызаліт на галоўным фасадзе быў вылучаны дарычным порцікам з дзвюма парамі калон і трохвугольным франтонам, на фасадзе, што выходзіў у парк, — трохграннай галерэйкай з вальмавым пакрыццём. Бакавыя рызаліты на галоўным і паркавым фасадах былі вылучаны чатырохкалоннымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Высокія прамавугольныя вокны з франтончыкамі ў завяршэнні і скульптурнымі ўстаўкамі пад карнізамі.
Каля палаца стаяў мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане флігель з порцікам на галоўным фасадзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Несцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 334 с.: іл. ISBN 985-6302-37-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў (Моладава)
- Сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў (Моладава) на сайце Radzima.org
- Молодово