Капліца-пахавальня Скірмунтаў (Моладава)
Капліца-пахавальня | |
Капліца-пахавальня Скірмунтаў | |
---|---|
52°17′30,5″ пн. ш. 25°41′23,86″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Моладава |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Архітэктар | Тадэвуш Раствароўскі |
Заснавальнік | Генрых Аляксандравіч Скірмунт |
Будаўніцтва | 1905—1908 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000270 |
Стан | Занядбана |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капліца-пахавальня Скірмунтаў — помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Моладава (Іванаўскі раён) пры галоўным уездзе ў сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў (не захаваўся).
Пабудавана ў 1905—1908 паводле праекта віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. У савецкія часы ў капліцы размяшчаўся склад трактарных запчастак.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мураваны цэнтрычны храм-ратонда дыяметрам 8 м завершаны сферычным купалам. Ніжэйшая за астатні аб'ём прамавугольная, раскрапаваная пілястрамі апсіда і дарычныя порцікі з трох бакоў надаюць плану крыжападобную форму. Уваходы порцік чатырохкалонны, астатнія — дзвюхкалонныя. Апрацаваны гарызантальным рустам цыліндрычны аб'ём завершаны шырокім фрызам з поясам ляпных гірлянд і карнізам з сухарыкамі і мадульёнамі. Тымпаны франтонаў і ліштвы акон, якія мелі калісьці каляровыя вітражы, аздоблены ляпным раслінным арнаментам. У інтэр'еры сцены рытмічна раскрапаваныя пілястрамі і завершаны па перыметры карнізам.
У алтары была ўстаноўлена беламармуровая скульптура Хрыста, створаная скульптарам Броцкім (не захавалася). Аздабленне інтэр'ера не збераглося.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Моладаўская капліца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 500. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца-пахавальня Скірмунтаў (Моладава)
- Капліца-пахавальня Скірмунтаў (Моладава) на сайце Radzima.org
- Капліца-пахавальня Скірмунтаў (Моладава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)